Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
цы смсрць = Кату забаўка (жарцікі), а мышцы згуба = Каралю смачна, а нам горка = Калі пан пяс, то мужыка трасца трасе = Каму бяда, каму смех 164. Красна изба не углами, а красна пирогами — Хата слаўная гаспадыняю = Слауная хата нс вугламі, але пірагамі (кнышамі) = Якая ў гаспадыні страна, такая ёй і слава = Без гаспадынькі хата, штодзеньбез сонца 165. Кто вино любит, тот сам себя губит — Хто па гарэлку часта ходзіць, той сам сабе шкодзіць = Хто п'е, той доўга не жыве = Гарцы ўвядуць у старцы = П'янства розум з'сла= Чарка і сварка да добрага не давядуць = Чорту душу аддаў, бо часта ўгару заглядаў - Вада жывіць, а гарэлка губіць. Гл 299 166. Кто в лес, кто по дрова — Хто ў плот, а хто ў агарод = Хто ў боб, хто ў гарох = Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху (а ты ў сачыўку) = Хто ў мох, хто ў алешнік 167. Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш — другі не павсраць = Манюку і праўды не павераць 168. Кто ищет, тот найдет — Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць= Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадас, той і мас = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш. Гл 473 169. Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает — Хто сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба — малайцу згуба = Чужая пахвала як гром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць 170. Кто спит весной, плачет зимой — Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлстку цяньку шукае, той узімку галадас - Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае 171. Кто чужого желает, скоро свое потеряет — Хто чужогажадае, часта свае пакладае= Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — свае згубіць = Не бяры чужога: аддасі свае = Ты па чужое, а чорт па тваё. Гл 226 172. Куда конь с копытом, туда и рак с клешней — I жук, і жаба, І чорт, і баба = Каваль каня куе — і жаба нагу дае = Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляс 173. Куй железо, пока горячо — Kaei, каса, пакуль раса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зсла, пянства
18 👁
 ◀  / 226  ▶