чыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў 140. Из песни слова не выкинешь — З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш 141. Из спасиба шапки не сошьешь — Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі. Гл. 88 142. Или полковник, или покойник — Ці пан, ці прапаў = Ці паскачаш, ці паплачаш 143. И мы когда–то были рысаками — Быў час, калі дзеўкі любілі і нас = Было, што й мы навыперадкі рвалі = Бывала, буяла, а сягоння й рыкаць не хоча 144. И мы не лыком шиты — І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма 145. И на старуху бывает проруха — І хітры ліс у пастку трапляе = І на дзеўку грэх бывае = І ў цесце можна палец вывіхнуць = Конь на чатырох, і той спатыкаецца = І на гладкай дарозе прыпадак можа стацца 146. И хочется, и колется — Смачная кашка, ды зарабіць цяжка = Калючы ёрш, але юшка смачная = Хочацца, ды не даскочышся = Хочацца, але страшна = Адсюль гарача (горача), а адтуль баляча (боляча) 147. Кабы не дыра во рту — жил бы жил, ни о чем не тужил — Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка = Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце = Каб не піў ды не еў, то залатога б каня меў = Каб не елі, не пілі, то б у золаце хадзілі 148. Кабы свинье рога, всех бы со свету сжила — Каб свінні рогі, нікому б не было дарогі = Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі = Каб свінні рогі, арала б дарогі = Дай свінні рогі, дык набок з дарогі. Гл. 19 149. Каждой твари по паре — Кожная пачвара мае сваю пару = Кожнай пачвары па пары 150. Как аукнется, так и откликнется — Як гукнеш, так і адгукнецца = Як клічуць, так і адклікаюцца = Як вы нашым,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁