так мы вашым = Як баба да дзеда, так і дзед да бабы = Як мы да людзей, так і людзі да нас = Як у лес, так і з лесу. Гл. 154 151. Как бедному жениться, так ночь коротка — Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы 152. Какова пава, такова ей и слава — Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка = Якая дзеўка, такая ёй і прыпеўка 153. Какова погудка, такова и пляска — Якая песня, такія і скокі = Як будуць граць, так будзем скакаць = Як граюць, так і танчаць 154. Каков вопрос, таков и ответ — Якое пытанне, такое адпавяданне = На добрае запытанне добрае і адпавяданне. Гл. 150 155. Каков Дема, таково у него и дома — Які пан, такі і будан = Якая Агатка, такая ў яе і хатка = Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары = Які пан, такі і жупан. Гл. 314 156. Каково семя, таково и племя — Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі і плод. Гл. 472 157. Каков поп, таков и приход — Якая рада, такая і грамада = Які пастух, такая й чарада. Гл. 1 158. Кашу маслом не испортишь — Патравы любяць прыправы = Салам (маслам) кашы не змарнуеш (не сапсуеш) = Калі ёсць сала, то і грыб патрава 159. Клин клином вышибают — На крутое дрэва трэба круты клін = Клін кліна паганяе (выбівае) = Церахам на клін. Гл. 288 160. Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб 161. Копейка рубль бережет — Зерне да зерня, будзе поўная мерня = Колас да коласа — сноп будзе = Рубель з граша паходзіць = Па кропельцы — рэчка, па травінцы — копка, а па копцы — стог = З малога дойдзе да вялікага 162. Коса — девичья краса — Дзявоцкая краса — заплеценая каса і руцьвяны вяночак = Дзеўка без касы не мае красы 163. Кошке игрушки, а мышке слезки — Катку смех, а мыш-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁