Няхай будзе — есці не просіць = Хто жыве без запасу, той гіне без часу = Добра, у каго запас на ліхі час. Гл 283 129. За постой денег не платят — Сядзь, даражэй не заплоціш = За пастаянку даражэй не плоцім — сядзь = Прысядзь, госць будзеш. Гл 37 130. За посул денег не дают — Ад абяцанкі не патаўсцееш (не разжывешся) = Абяцанкамі сыты не будзеш 131. Запретный плод всегда слаще — Калі кажуць "не", то хочацца ўдвайне (смачней удвайне) = Дзе плот ды дзядуля, там смачныя дулі = За высокім частаколам слівы смачнейшыя = Чаго не вольна, таго і карціць 132. За свой грош всюду хорош — За свае грошы хоць дзе харошы = Хто мае грошы, той добры й харошы = З грашамі і копшы дагодзіш = З грашыма ўсюды добра = Абы грошы, усё будзе 133. За спрос не бьют в нос — За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання = За запытанне не страціш ні абеду, ні снядання = Хто пытае, той многа знае. Гл 313 134. Заставь дурака богу молиться — он и лоб расшибет — Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е 135. За что купил, за то и продаю — Што на язык, то і з языка = Што бачыў, тое кажу = Што купіў, тое й прадаў = Што пачуў, тое й сказаў 136. Золото и в грязи блестит — Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць) = Золата і на сметніку відаць 137. И волки сыты, и овцы целы — І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І бога не гнявіць, і чорту дагадзіць 138. Из грязи да в князи — Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан 139. Из огня да в полымя — З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наско-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁