трох = Есць за вала, робіць за камара = Есць за двух, а не зробіць за аднаго
117. Еще такой не родился, кто бы всем сгодился — Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся = І бог усім не дагодзіць. Гл. 211
118. Жди у моря погоды — Сядзі ў будзе і чакай, што будзе = Сядзі ды на неба глядзі
119. Жив Курилка — Жыве наш тата і без свята = Хоць пацеем, але не мадзеем = Нашто той вох, калі мы ўтрох
120. Жизнь прожить — не поле перейти — Век звекаваць — не пальцам паківаць = Век зжыць — не мех сшыць = Жыццё пражыць — не песенку спець = Жытку пражыць — не люльку выкурыць. Гл. 28
121. За битого двух небитых дают — За аднаго бітага двух нябітых даюць, ды не бяруць = Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе (варты) = За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць
122. Загуляла булка с квасом, простокваша с молоком — Танцавала рыба з ракам, а пятрушка з песцярнякам = Бычкі йграюць у лучкі, а цёлкі у свісцёлкі, а бараны у арганы, а коні у гармоні = Нам вяселлейка бог даў, ажаніўся мех — торбу ўзяў
123. За двумя зайцами погонишься — ни одного не поймаешь — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца = Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць = Разам дзвюх сарок за хвост не ўтрымаеш. Гл. 187
124. За деревьями леса не видит — Па хаце ходзіць, а дзвярэй не знаходзіць = Па гары ходзіць і сонца не бачыць = За хвойкаю лесу не бачыць
125. Закон, что дышло: куда повернул, туда и вышло — На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш = Каму за штуку прымуць, а каму за тое ж скуру здымуць = У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы = Была б спіна — знойдзецца віна
126. За мое же добро переломили ребро — За маё жыта ды мяне ж біта = Прыйшлі ў маю хату і б'юць майго тату = Маёй пугай ды па маёй жа кабыле = Маім салам ды па маёй скуры
127. За морем телушка полушка, да рубль перевоз — За морам валы дарам = За морам вол па грошу. Гл. 392
128. Запас карман не дерет — Вялікая куча не надакучыць = Запас бяды не чыніць = Запас месца не пралежыць =
93 👁