другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта — няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку — ані табакі, ані сабакі 108. Дураков не сеют, они сами родятся — Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца 109. Душка не сосед, есть хочет — Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш = І мая душа не з клочча, таго самага хоча = Душа не камень, есці хоча = Без хлеба й вады з душою бяды. Гл. 382 110. Дыма без огня не бывает — Дзе не гарыць, там і не курыць = Дзе дым, там і полымя = Адкуль дым, адтуль і полымя = Дзе сунічнік, там і суніцы = І сабака напуста не забрэша = З пальца не выссуць людзі = Не дарма людзі гавораць = Без прычыны і хвост не матляецца 111. Если б знал, где упадешь, то соломки б подостлал — Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца = Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы = Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг) = Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы 112. Если бы да кабы выросли во рту грибы — Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос = Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец = Каб не плеш, дык і лысы не быў бы = Кап, кап — ды не цячэ = Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы = Што пра тое гаварыць, што не мае быць 113. Если кажется, нужно перекреститься — "Мусіць" за вуха ўкусіць = Здаецца, што й певень смяецца = Няхай не здаецца дурной авечцы = Як здаецца, то хрысціся = Перахрысціся, калі здаецца 114. Есть в мошне, так будет и в квашне — Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы = Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку = Без нястачы пражывеш, калі грошай нажывеш 115. Ешь пирог с грибами, а язык держи за зубами — Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш — трасцу з'ясі = Трымай язык на прывязі = Маўчы дый мак таўчы = Маўчы як жаба ў карчы = Маўчы, а то будуць таўчы = Маўчы і дыш, дык будзе барыш = Маўчы ды патаквай 116. Ешь — потей, работай — мерзни — На яду мастак, а на работу сяк-так = Рабіць наш Васіль не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ — за чацвярых валачэ = Як да чаркі — скоры, як да працы — хворы = На рабоце "ой" ды "ох", а за сталом адзін за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁