анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала — і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі. Гл. 229 96. Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра 97. Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць — умей і аддаць = Любіш браць — любі і аддаць = Пазычай — як умееш, аддавай — хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці не круці, а што трэба заплаці 98. Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць. Гл. 56 99. Дом невелик — гулять не велит — Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора 100. Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач ў свой час = Не ў час лыжка па абедзе 101. Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё — смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам 102. Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае — даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Есць загана — купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць) 103. До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць 104. Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Гл. 293 105. Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае 106. Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае = Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша 107. Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
138 👁