Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
анучы сушылі - Пебь гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала — і радия стала - Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў - Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі. Гл. 229 96. Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам ■ Хітра-мудра і нядорага -1 танна, і хітра 97. Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен ■ Умеў узяць — умей і аддаць - Любіш браць — любі і аддаць Пазычай — як умееш, аддавай — хораша - Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам - Круціне круці, а што трэба заплаці 98. Дома стены помогают — У сваей хаце і вуглы памагаюць = У сваей хаце і качарга помач - У сваей хаце і дзіркі грэюць. Гл. 56 99. Дом невелик — гулять не велит — Сямейка малая — (усім) работы хапае - Гурт невялічкі — гулЯць няма звычк! " Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора 100. Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня Дождж у пару, што золата - Усё добра ў пару - Дарагая помач ў свой час - Не ў час лыжка па абедзе 101. Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне - Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом " Піццё — смяццё, пасядзёнка дорага " Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам 102. Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае — даражэйшае, а што заганнае, тое таннае - Есць загона — купіш танна - За тавар гшлы і грош малы - Якія грошы, такі і тавар - Таннае мяса сабак! ядуць (цягаюць) 103. До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца Пакуль шлюб браць — нічога не знаць 104. Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае Гаспадарка — клапатарка " Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць - Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць - Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Гл. 293 105. Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць - Прыяцеля ў няпічасці пазнаеш - Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае 106. Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае - Для вар'ята няма свята - Дурны сабака і на гаспадара брэша 107. Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другого - Паслаўшы дурнота, за ім пашлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варята
27 👁
 ◀  / 226  ▶