воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым Свайго горба ніхто не бачыць 64. В чужом пиру да похмелье — Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць - За чужыя грахі пакута " Хто саграшыў, а хто пакутуе 65. Выше головы не прыгнешь — Вышэй ад сваіх пят не падскочыш - Вышэй носа не пераскочыш - Звыш лобу вочы не ходзяць 66. Где много слов, там мало дела — Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў — на мех, а спраў — на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар 67. Где силой взять нельзя, там надобна ухватка — Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме - Дзе не можна сілаю, там бяры здогадам - Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавою - Дзе сілаю не зробіш, то спосабам - Не сілаю, дык спосабам = Не сілай ухапі, а розумам 68. Где тондо, тут и рвется, где худо, тут и порется — Дзе коратка, там і рвецца - Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца = Дзе баліць, там і вытнешся - На балючае вока ўсё парушына ляціць - На бяду і розум адняло 69. Глаза видали, что покупали — Бачылі вочы, што бралі (куплялі), а цяпер плачце, хоць павылазьце - Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла — трэба есці 70. Глазам видно, да ногам обидно — Блізка відаць, ды далёка дыбаць = Блізка то блізка, але каб не было слізка. Гл. 33 71. Говорят, что кур доят — Кажуць, што і масла хлебам мажуць — Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажу ць — і смаленую кабылу змажуць - Бывала, што й варона кузала, а цяпер і зязюля не каркас- Казалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі. Гл. 371 72. Голова — всему начало — Розум — найлепшае багацце I да булавы трэба галавы - У добрай галавы сто рук = Галева не булава, мазгі не пілавіны 73. Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб'еш - Муру галавой не разаб'еш - Хоць лоб і медны, але ж мур каменны. Гл. 301 74. Голод не тетка — Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена Голад не цётка, з'есць, што патрапіць - Голад не свой брат
Дадатковыя словы
бецца, зесць, зясі, прабеш, разабеш
23 👁