Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, свае балота хваліць. Гл. 52 54. Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стилем жыве. Гл.57 55. Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час — будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару 56. Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = I верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы). Гл. 98 57. Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розу м не выпадае - Кожная галава свой розум мае - У каго якая натура. Гл. 54 58. Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце ■ Ёсць у каліце — сядай на куце, а на плячах хатуль — пытаюць: Адкуль?" = Не лезь, куды галава нелезе. Гл. 383 59. В тесноте, да не в обиде — Дзе цесна, там пацешна = Цесна садзець, ды добра глядзець = Дзе збяруцца, там смяюцца Цяснота — не крывота 60. В тихом омуте черти водятся — У ціхім балоце чэрці растуць = I чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве. Гл. 336 - 61. В чужих руках ломоть шире — У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою. Гл. 11 62. В чужой монастырь со своим уставом не ходят — 3 сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь - У чужой бажніцы свечкі не папраўляй 63. В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает — Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма - Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам - У чужим
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
27 👁
 ◀  / 226  ▶