Вор ворует не для прибыли, а для своей погибели — Калі хочаш прапасці, пачні (ідзі) красці = Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці = Як украў, то і прапаў = Крадзеным падавішся. Гл. 44 44. Воровское стяжанье впрок не пойдет — Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Чужое дабро вылазіць праз рабро = Крадзеным сыты не будзеш = Крадзенае не ідзе ў карысць = Ад зладзейства не разжывешся. Гл. 43 45. Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў 46. Все кузни исходил, да не кован воротился — Вакол крам ды зноў к нам = Пахадзіў ля лому і назад дадому = Ад кута ў кут і зноў тут 47. Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яе бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая 48. Всем сестрам по серьгам — Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку 49. Всему свое время — На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзяры лыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне — не ўдзярэш = Сей у пару — збярэш хлеба тару. Гл. 94 50. В семье не без урода — Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = I на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = I ў добрай сям'і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея 51. Все хорошо, что в меру — На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тое не ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, тое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш = Што задужа — не здарова 52. Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі. Гл. 53 и
119 👁