Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавсчы, а розум авечы. Гл 178 31. Весна красна цветами, а осень — плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна квсткамі багата, а восснь з пірагамі ў хату 32. Взялся за гуж — не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі улезу дугу, не кажы "не магу" = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць. /Ус 215 33. Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды нс даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павсці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў бог нс доу (нс дау). I'j l 70 34. Видна птица по полету — Відаць сокал па палету, а сава па паглсду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пср'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце) 35. Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, алс мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Нс столькі таго меду,колькі смуроду 36. В каждой шутке есть доля правды — Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, алс часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду 37. В ногах правды нет — Сядзь, няхай полы нс вісяць = Hori для дарогі = Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе. Гл 129 38. В огороде бузина, а в Киеве дядька — Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы. Гл 478 39. В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухас, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў 40. Волка бояться — в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес нс трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес нс ісці 41. Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк нс сыты = Старца кій корміць 42. Вольному воля, спасенному рай — Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокас поле: ідзі, куды воля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядзяць, псрі, тэты, іус
18 👁
 ◀  / 226  ▶