Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Черт (бес, леший, пес) его знает — А ліха (пярун, агонь, халсра, немач, упадак) яго всдас = А смуткі (злыдні, кадукі, віры) яго ведаюць. Гл 493 1319. Чертова дюжина — Чортаў тузін 1320. Чертова кукла (перечница) — Рапуха паганая = Жаба апоўзлая (разлезлая, аблезлая, віславухая, карэлая) = Брыда (пачвара) нсикая = Кацсра нягодная. Гл 751, 1244 1321. Черт (бес) попутал — Нячысцік падкаснуўся = Чорт панёс на дзіравы мост 1322. Черт принес — Нячысцік прыгнаў = Чорг прыгнаў = Чортава хвіля пригнала = Хвароба принесла. Гл 953 1323. Черт тебя дери — Каб з цябе чэрці вяроўкі вілі = Каб цябе чэрці паілі-кармілі = Каб табе д'яблы скуру папісалі = Каб на цябе чорны гад напаў= Каб тваю душу чэрці па пекле пхалі = Каб з цябе скуру лупілі. Гл. 618, 962, 1110, 1315, 1328 1324. Чесать языки (языками) — Языкам! абмывацца = Зводы зводзіць = Леды вадзіць. Гл 875, 1042, 1346 1325. Честной народ — Людзі добрыя 1326- Честь честью — Як маебыцьуЯк належыць. Гл 1327 1327. Чин чином (чинарем) — Як след = Як мае быць= Не абы-як. Гл 1326 1328. Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было. Гл. 618, 962, 1110, 1315, 1323 1329. Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чистым полі дзвсры сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся. Гл 686 1330. Чтоб тебя разорвало — Каб цябе нарвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула. Гл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дяблы, маебыць^як, нсйкая
4 👁
 ◀  / 226  ▶