Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Хоть отбавляй — Хоцьдарма аддавай - Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе. Гл 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1305 1305. Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення " Як дроў у лесе - Як гразі. Гл. 514, 654, 788, 819, 833, 945, 1013, 1050, 1301, 1304 1306. Хоть разорвись (расшибись) - Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападзі. Гл. 1303 1307. Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі " Хоць сякеру завесь 1308. Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будэе, што будзе. Гл. 963, 1295, 1296 1309. Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі - Хоць з калена выламі - Хоць ты з пальца выламі - Хоць ялаўка, а цяліся 1310. Хоть шаром покати — Hi ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць - Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць. Гл. 956, 970 1311. Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш - Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся). Гл. 783 1312. Христом-богом просить (молить) — Напрамілы бог прасіць = Жывым богам прасіць = Просьма (просам) прасіць. Гл. 1031 1313. Через пень-колоду — Абы дзень да вечара - Так-сяк накасяк, абы не па-людску - Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба. Гл. ИЗО, 1268 1314. Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Па крышцы (па крышачцы) цыркаць - Цыркаць пакрысё 1315. Черт бы тебя побрал — Ліха на цябе - Бадай цябе ліха (ліхоцце) ўзяло = Каб цябе чорт узяў (мара ўзяла) - Каб цябе зямля не насіла = Каб цябе немач забрала (узяла, ела) Каб цябе бура якая панесла = Каб цябе віхор панёс = Каб цябе смуткі ўзялі. Гл. 618, 962, 1110, 1323, 1328 1316. Черт дернул — Чорт падаткнуў. Гл. 1317 1317. Черт дернул за язык — За язык пацягнула ш Нячысцікі за язык пацягнулі. Гл. 1316 ЮЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 226  ▶