20. Будет и на нашей улице праздник — Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на нашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Гл. 21
21. Будет и наше время — Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш бог праспіцца. Гл. 20
22. Будешь сладок — живьем проглотят, будешь горек — проклянут — Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць
23. Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе
24. Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе
25. Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, ды з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў
26. Было дело, да не было деда — Быў квас, ды не было вас = Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі
27. В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не льюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу
28. Век долог — всем полон — Век звекаваць — усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку — без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца — і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца. Гл. 120
29. Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся
30. Велика Федора, да дура — Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы
123 👁