падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы. Гл. 178 31. Весна красна цветами, а осень — плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату 32. Взялся за гуж — не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі ўлез у дугу, не кажы "не магу" = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць. Гл. 215 33. Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не доў (не даў). Гл. 70 34. Видна птица по полету — Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пер'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце) 35. Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, кольькі звягі = Шмат дзіва, але мала мліва = Не столькі піва, кольькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Не столькі таго мёду, кольькі смуроду 36. В каждой шутке есть доля правды — Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, але часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду 37. В ногах правды нет — Сядзь, няхай полы не вісяць = Ногі для дарогі = Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе. Гл. 129 38. В огороде бузина, а в Киеве дядька — Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы. Гл. 478 39. В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухае, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў 40. Волка бояться — в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці 41. Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій кормiць 42. Вольному воля, спасенному рай — Вольнаму воля, шалёнаму поле = Шырокае поле: ідзі, куды воля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁