лада — не напаткае бяда = Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе = Шануй сябе, то й людзі шанаваць будуць 10. Береженого и бог бережет — Сцеражонага (сцеражкога, асцярожнага) бог сцеражэ = Хто сам сябе сцеражэ, таго й бог беражэ 11. Берут завидки на чужие пожитки — Чужая доля (яму) пад бокам коле = Ласы на чужыя каўбасы = На чужое дабро вочы гараць = На чужое дабро лапкі ліжа = Мае смак бы да коней ваўкалак = Кожны гад чужому грошу рад. Гл. 61 12. Бестолковая голова ногам покоя не дает — За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей 13. Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі 14. Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вядзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча. Гл. 401 15. Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае 16. Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе 17. Бог дает — и дурак берет — Даў бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца 18. Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як бог дапусціць, то й святыя не абароняць 19. Бодливой корове бог рог не дает — Ведаў бог, што не даў свінні рог = Не дай бог свінні рог = Бачыў бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Гл. 148
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁