а) Гэтага вымагае навуковы запіс і навуковае выданьне матар'ялу; б) У нас ё людзі, ад каторых, з прычыны іх малога веданьня беларускае мовы або злое волі, часта можна пачуць: «Выдумана!», «Ня кажуцьі», «Нідзе ня чуваць!». Дык, тарнуючыся да варункаў, і дзеля гэткіх людзёў, паданы месцы запісаў. Лучыла колькі фразаў, агульна пашыраных і ведамых, але без абазначаньня месца запісу. Так яны і паданы. Усё — і прыклады із старых памяткаў — пададзена подле цяперашняга правапісу. Аўтар У Менску, 9. VII. 42 г. ПЕРАДМОВА ДА 2-га ВЫДАНЬНЯ Гэты слоўнічак аўтар быў здаўшы да друку выдавецтву ў Менску ўлетку 1942 г., але надрукаваны ён быў, разам із разглядам некаторых слоўных групаў, ажно ў чырвіні 1944 г. Дарма што гэта быў час адыходу нямецкага і надыходу расійскага войска, выдавецтва і т. зв. Беларуская Цэнтральная Рада, ад каторай выдавецтва залежыла, малі поўную магчымасьць забраць калі не надрукаваныя кніжкі, то прынамся матрыцы слоўнічка. Але яны гэтага не зрабілі. Дзеля гаго захаваліся толькі маіх колькі экзэмпляроў аўтарскіх. Перад зданьням цяпер у друк другім наваротам, ayrap маў сумлевы, ці варта друкаваць такі маленькі слоўнічак. Але разважыў, што варта. I маленькі слоўнічак дасьць адпаведную да свае велічыні. карысьць. Апрача таго, можа ён заахвоціць іншых зьбіраць (запісаваць, выпісаваць) арыгінальныя беларускія фразы, каб прыгатаваць вялікі фразэолёгічны слоўнік беларускі, да каторага гэты маленькі будзе часткаю гатовага матар'ялу. А фразэолёгічны слоўнік нам вельмі патрэбны. Кажная мова розьніцца ад іншых моваў ня толькі сваймі словамі ды іх фонэтычнымі й граматычнымі хормамі, але таксама сваеасаблівымі, неперакладанымі даслоўна на чужыя мовы фразамі. Аўтар У Ню Ёрку. Студзень 1952 г
Дадатковыя словы
матарялу
5 👁