ПЕРАДМОВА Прыказі (прыказкі) не даслоўна перакладаюцца, але адпаведнай прыказкаю, што ёсць у іншай мове. Падобна-ж і спэцыфічныя фразы. Дзеля таго патрэбны апрычоны слоўнік фразэолёгічны і прыказяў. Аўтар меў наўвеце ня ўсі прыказі маскоўскія, але адно тыя, што некаторыя Беларусы сяды-тады ужываюць — дык-жэ дзеля таго, каб, прыпомнеўшы ім адпаведную прыказку ці спэцыфічную фразу крывіцкую, адвучыць ад ужываньня маскоўскае. Ведама, і з гэтага гледзішча слоўнічак. далёка ня поўны. Галоўная прычына гэтага ў ненармальных варунках ваеннага часу, калі нельга дастаць ані патрэбных кнігаў, ані часта на'т собскіх запісаў. Спадзяюся за якісь час, мо' ў лепшых варунках, выдауь большы слоўнік фразэолёгічны. Разам із маскоўскімі пададзена колькі прыказкаў царкоўна-славянскіх. Перакладзена тутка і колькі прыказкаў лацінскіх, бо іх такжа ў нас ужываюць, а немагчыма было выдаваць асобнага слоўнічка лацінскіх прыказяў. Лацінскія прыказкі разьмешчаны за маскоўскімі, ў парадку лацінскага альфабэту. Ля беларускіх прыказкаў і звычайных фразаў паказана, дзе яны запісаны, або скуль, з якога друкаванага матар'ялу, узяты, выпісаны. Калі ў друкаваным матар'яле паказана месца запісу, дык і мы, побач із друкаваным жаралом, падаем, скуль паходзіць фраза, надрукаваная ў гэным жарале. Прыклад: Н. (Чч. 107). Гэта значыць, што прыказка ўзята з балоны 107 кніжкі Чачотавай, а туды яна лучыла будучы запісана ў Наваградчыне. Калі просьле прыкладу фразы на якое-колечы слова падана два ці колькі месцаў запісу, дык першае месца датычыць прыкладу й фразы, а засталыя толькі выясьнянай прыкладам фразы. Ведама, фразы, прыказкі і інш. пашыраны ня толькі ў месцу іх запісу, але шмат шырэй, звычайна па ўсёй Беларусі. Месца запісу паказана дзеля гэткіх увагаў: з
Дадатковыя словы
матаряле, матарялу, нат
8 👁