Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак (1942). Я. Станкевіч

 ◀  / 84  ▶ 
Утолять жажду — Праганяць смагу, Ар.; Дз.; Гаварыўшы трэба-ж, як тое кажуць, смагу праганяць, Ант. 12. Хлеб да соль!— Сыць, Божа! Ар. Хлебосольннчать, прнннмать гостей — Станавіць, развадзіць сталы, НкП. 152. Черт возьмн! — Чорт яго бяры! Каб яго чорт! Каб яго немач! Ар.; Доры. Что касается—1) Што да; 2) Як на. Что касается меня, мне все равно -— Што да (як на) мяне, дык мне ўсё роўна, Іг. Что угодно— 1) Што хаця, Іг.; 2) Што хоця. Гатоў быў зрабіць што хоця, ЗСД, 219; 3) 3 пытаньнем — Чаго трэба? Іг., Ар. Чтоб ты пропал! — 1) Каб ты спрогся! Н. (Чч. 91); 2) Каб ты спруціўся! Іг.; 3) Каб ты здох! Іг.; Ар. Я (ты, он н т. д.) прав — 1) Мая (твая, ягоная і г. д.) праўда, Ар.; Іг.; 2) Я добра кажу, ты добра кажаш і г. д. Ар.; Іг. Я (ты, он н т. д.) удовлетворен — Досыць стала жаданьню майму (твайму і г. д.). Аль кітаб 122 a 3. II. ПРЫКАЗКІ Аіце враг твой алчет, ухлебн его—Пірагом заткні горла злосьніку. Нсб. 127. Бнть баклушн — 1) Байды біць. Нсб.; 2) Брынды біць. Нсб. 8; 3) Лынды біць. Л.; 4) Бібікі біць. Вк. (ЛБ 558). Бог то Бог, но не будь н сам плох — Божа памажы, a ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л. Бог внднт, кто кого обііднт— 1) Бог не цяля, бачыць круцяля. Войш.; Ант. 101.; Іг.; 2) Бог не цяля, знае круцяля. Ск.; Вк. (ЛБ. 4022). Бог не выдаст, свннья не сьест — Калі Бог не папусьціць, сьвіньня ня ўкусіць. Нсб. 62. Бодлввой корове Бог рог не дает— 1) Ведаў Бог, што ня даў сьвіньні рог, яна-б увесь сьвет пабала-б. Войш.; 2) Каб сьвіньні рогі — нікому-б ня было дарогі. Дз. Будет н наше время — 1) Будзе і на нашым рынку кірмаш. Ар.; 2) Будзе і на нашай вуліцы сьвята, Ар.; 3) Загляне сонца і ў наша аконца. В тнхом омуте чертн водятся — 1) Ціхая сьвіньня глыбака рые. Сьв.; Іг.; 2) Малое дзерва ў карэнь расьце. Л.; 3) Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 84  ▶