Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
КУЗЕ'НЬКА. 'Невялікая пасудзіна з кары для збірання ягад'. Кузеньку з берэсту i з ольховое коры робілі для ягод [Луткі Стол.; ТС, т. 2, с. 248]. ЛАГУ'Н. 'Роўная бочка невялікіх памераў, заднёная з двух бакоў, з адтулінай у дне, якая закрываецца драўлянай затычкай (для захавання льнянога або канаплянага семя)' [Цыхун, с. 195]. ЛАХА'НАЧКА. 'Невялікая драўляная міска'. Лаханачка- місачка дзеравянная, елі з яе, куплялі [Солы Смарг.; СПЗБ, т. 2, с. 633]. ЛАХА'НКА. Ражка'. Цэлая лаханка вады налілася з адзежы, так прамок ны дажджы [Залесавічы Крыч.; КСУМ, с. 247]. ЛЕЖА'НКА. 'Від калаўрота, у якім кола i катушка размешчаны гарызантальна'. Колісь у моеі свекрухі была лежанка, лежаночка, а другакузка, кузочка. Лежанка дорожэй была [Галоўчыцы Драг.; ДСБ, с. 122]. ЛІ'ПАЎКА [ЛІПО'ЎКА]. 'Бочка, выдзеўбаная з ліпы'. Ліпаўка звалі, дабро ссыпалі, калапні - насыпка такая, ссыпалі ў яе ўсё. У ліпаўцы мука стаіць, з ліпы выдоўолівалі [Саланое Віл.; СПЗБ, т. 2, c. 657]; Ліпоўка, як маленькі кадоўб, чысто робілі, на мёд [Цыхун, с. 195]. МУЧНГЦА. 'Драўляная пасудзіна на муку'. 3 дзерава робяць мучніцу, бочачку такую, насыпяць мукі туды i бяруць па патрэбі [Ігрушка Круп.; СЦГ, с. 233]. НАБИ'ВКА. 'Набивание обручей' [СБМН, с. 298]. НАБО'ИКА. 'Бандарная прылада для набівання абручоў' [Запясочча Жытк.; ТС, т. 3, с. 109]. НАСА'ТКА [НОСА'ТКА]. 'Посуд у выглядзе вядра з дужкаю, выраблены з клёпак, з суком у бакавой частцы для адлівання напояў'. Носатка ек дзежа, ідзе сук збоку [Кароцічы Стол.]. Носатка- бу ведро, з дужкою дзерэўяной, да поставяць на покуці сваты да подліваюць [Луткі Стол.; ТС, т. 3, с. 213]; Насатка з клёпак, нападоб'е вядра, з боку дырачка з сука высьверлена. У насатку літры тры-чатыры лезла [Ігрушка Круп.; СЦГ, с. 242]; Повну носатку пива принесли [СБМН, с. 342]. НАСО'К. 'Посуд для алею, гарэлкі i інш'. Носок - дераўяная бочачка, у екую наліваюць гарэлку [Ручаёўка Лоеў.]. Калісь самі білі алей да ў наскі налівалі [Казярогі Лоеў.; ДСЛ, c. 209]. НАЧИ'ННЕ. 'Кадь и всякій вообще деревянный сосудъ'. Начинне на копусту приготовиць [СБМН, с. 325]. ОСЬМІ'НА. 'Драўляная (з клёпак) пасудзіна для вымярэння збожжа ёмістасцю 2 пуды' [Цыхун, с. 197]. ПАРНЭГК. 'Драўляная бочка, у якой гатуюць свінням ежу'. Мартоха товкла в парнэковэ бульбу [Перавысь Малар.; ДСБ, с. 162]. ПАРНЯ'. 'Парня, памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі'. У Городку була парня [Цераблічы Стол.]. Закладае у ту парню не одну дубіну, а дваццаць [Цераблічы Стол.; ТС, т. 4, с. 13]. ПАСТАВЕ'Ц. 'Драўляны посуд для алею'. У пост налівалі алею поўны паставец [Казярогі Лоеў.; ДСЛ, с. 254]. ПЕРЕГЕБЛЁ'ВАНЫЙ. 'Перестроганный, вновь выглаженный стругомъ'. Дошки уси перегеблёваны [СБМН, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдоўблівалі, кузенька, лагун, набивка, набоика, нападобе, насок, осьміна, перегеблёваный
9 👁
 ◀  / 131  ▶