Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
кублы, закрывалі крышкай [Ёдлавічы Брасл.; СПЗБ, т. 2, c. 551]; Матка налажыла ёй цэлы кубел трубак i адзежды [Прыстоі Чаш.; Каспяровіч, c. 169]; Повенъ кубелъ одзежи [СБМН, с. 257]; Налі ў кублік вады, бо рассохся [Панкі Івац.; ДСБ, c. 114]; [кубликъ]. 'Ушатець съ ушками и крышкою' [СБМН, с. 257]; Кубел - дзежка з вушкамі i засаўка, накрываецца кружок такі - века [Ручаёўка Лоеў.; ДСЛ, с. 169]; Кубел быў зробляный з дубового дэрэва [Пясчанка Бяроз.; ДСБ, с. 113]; [кубел]. 'Зробленая з клёпак або выдзеўбаная з дрэва пасудзіна, звычайна звужаная ўверсе, з накрыўкай (якая прыціскалася пры дапамозе спецыяльнага кійка, прасунутага праз вушы)' [Цыхун, с. 194]; Наста, ідзі прынясі з кубла спадніцу [Андроны Раснян.]. Сёліта я ныклала повен кубел сала, ажно трох вяпрукоў забілі! [Пірагова Мсцісл.; КСУМ, c. 235]; C парсюка наклалі цэлы кубял сала. Кубёлак насыпалі пшанічнаі мукі [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 141]; Мы сала ныклалі цэлы кубіл [Белы Камень Бялынкав.; КСУМ, c. 236]; У кубліку сало солілі, зімою гуркі ў кублічках дзержалі [Цыхун, c. 194]; Кублік- бочачка на сала [Мачаск Бярэз.; СПЗБ, т. 2, c. 553]; Мамычка мыя кублік адзежы ныклала длі мяне, a другей - пылытна [Меншая Багацькаўка Мсцісл.; КСУМ, c. 236]; Новым кублом добрэ набыраты воду [Мікалаева Кам.]. Кубэл быў гнілый, попросіла, коб зробіў нового, бо сало ж трэба недэ складаці [Угляны Бяроз.; ДСБ, с. 114]; Бывала, наробя ражак, кубёлкаў, бояк, узложа на плячы сабе штук дзесіць, Фядосцы столькі ж - i папёрлі ў Плешчаніцы [Малінаўка Лаг.; ММГ, c. 67]; Наклаў поўны кубёлак сала [Глівін Барыс.; СПЗБ, т. 2, c. 552]; У кубелец складалі сало [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 2, с. 552]; Цяпер у яшчык складаюць сало, а раныиэ было кубелыдо [Малахоўцы Бар.; СПЗБ, т. 2, c. 552]; Кубец якісь малы, сала ні ўвойдзя [Адэльск Гродз.; Сцяшковіч, c. 222]; Суднік - такі вушацік з клёпак на сала [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 5, c. 11]. КУ'КА. 'Вялікі драўляны молат, які выкарыстоўваецца для розных мэт'. Кука - пабаешка i дровы шчапалі кукай, i рыбу глушылі [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 2, c. 559]. КУ'ПА, ЛОТО'К, ЛУБЯ'НКА, ССЬГПНІК [СЬГПАНКА, УСЫТІІШЧА), СТАЎНГЦА [СТАЎНЯ'1]. 'Вялікая бочка для зерня'. Велізезна купа на оўёс була коліся [Хачэнь Жытк.; ТС, т. 2, с. 250]; Лотокы на жыто бэрыглы, так мэтров з дэсять увійдэ в той лоток [Забалацце Малар.; ДСБ, с. 126]; Лоточкы на жыто бэрэглы, так мэтроў дэсяць увійдэ ў той лоток [Цыхун, с. 195]; Калісь зерно ссыпалі ў луб'янкі [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, с. 181]; Зразу прывезлі зерно i высыпалі ў чатыры луб'янкі. Трэба знайсці ссыпнік у клеці ды ссыпаць пшаніцу [Амельна Пух.; Шатэрнік, c. 264]; [сыпанка]. 4Бочка вялікіх памераў для ссыпання збожжа' [Цыхун, c. 201]; Усыпішча- тое, што усыпная дзежка [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, c. 382]; У стаўніцу сыпалі жыто, ячмень, авёс- усё зярно. Стаўніца- велька бочка [Стральцы Гродз.; СПЗБ, т. 4, c. 581]; Стаўня ў вараўні стаіць, вялікая бочка, як цэбар, без вушэй, туды насыпаюць зярно альбо муку [Ракаўскія Швянч.; СПЗБ, т. 4, c. 581]. КУ'ФА. 4Бочка о двухъ днахъ, мерою въ 40 ведеръ'. Дзве куфы горелки привезли рендарю [СБМН, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

куфа, лубянка, лубянкі
9 👁
 ◀  / 131  ▶