рубчык, паз, куды ўстаўляецца дно [Вялікія Нястанавічы Лаг.]. Трэба дно ў пруды ўставіць, у прут [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 4, c. 117]; Дзешка з дном, веко зверху, у клепках вырэзаваюць уторы i ўпускаюць дно [Грыцавічы Свісл.; СПЗБ, т. 5, с. 243]. ЗБАН. 'Драўляная пасудзіна з шырокім горлам i вухам'. У збана e сэсочка (носік) [Цыхун., c. 190]. ЗМЕ'ЙКА. 'Маленькая ручная пілка'. Зьмейка - гэта так называецца маленькая пілачка ў нас [Завішына Лаг.; СЦГ, c. 165]. ЗРЭЗ [РОЗРЭ'З], ПЕРЭРЭ'З [ПЕРЕРЕ'ЗЪ]. 'Расшыраная або звужаная ўверсе, перарэзаная частка бочкі для засолу агуркоў i інш.' E ў мене зрэзік на гуркі [Цыхун, c. 190]; [розрэз]. 'Шырэйшая ўверсе бочка для засолу агуркоў, капусты' [Цыхун, с. 199]; Перэрэз невелікі, шырокі знізу, на гуркі, квас робяць на лето [Цыхун, с. 197]; Два перерезы капусты насекли [СБМН, с. 408]. КА'ДАЎБ [КА'ДАЎП, КАДО'ЎБ, КАДО'ЎП, КАДЛУ'Б, КА'ДАЎБА, КАДАЎБА', KA'ДАЎБЧЫК, КАДО'ЎБЧЫК, КАДО'ЎПЧЫК, КА'ДУБЕЦ, КАДАБЕ'Ц, КАДО'ЎБЕЦ, КАДАЎБЕ'Ц, КАДЛУ'БОК, КАДО'БЧЫК, КАДУ'Б, КАДУ'ЎБА], КАДЫ'Р, КАЙДУ'Б, СТАЎБУ'Н. 'Вялікая бочка, выдзеўбаная з тоўстай калоды, куды ссыпалі збожжа, муку i інш'. Кадаўбэ былі дзеравяныя, поўны кадоўб жыта насыпалі [Парэчча Гродз.]. Кадоўп- на збожжа, велькі ён, выдаўбаны [Дакудава Лід.]. Кадлуб - бочка, выдлубаная з калоды, на муку, семя [Жылі Іўеў.; СПЗБ, т. 2, c. 356]; Насыпалі кадаўб пшаніцы. Крупы стаяць у кадоўочыку [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 125]; [кадаўб]. 'Судзіна для збожжа, мукі, выдаўбаная з суцэльнага кавалка дрэва'. У гэтым жа значэнні кадыр [Янкоўскі-1, c. 85]; Кадоўб робілі з хаўтной сасны [Пагост Жытк.]. У кадоўбах дзержалі муку, пашню [Хачэнь Жытк.; TC, т. 2, c. 176]; У кадоўп сыпалі яку пашню [Цыхун, с. 190]; У кадоўочык муку ссыпалі [Малахоўцы Бар.; СПЗБ, т. 2, с. 356]; Сёліта насыпалі солі цэлы кадубец [СЦГ, с. 175]; Кадабец буў поўны цеста [Баравікі Лун.; ДСБ, с. 84]; Насып мукі ў кадаўбу [Якшы Беш.; Каспяровіч, с. 148]; Ганначка, бяры ваду ў тым кадоўпцы, што пад вакном стаіць [Рудня Стаўб.; СЦГ, с. 174]; Еслі выпалена i выдаўбана з круглае калоды, то - кадлубок [Калясное Міхал.; СПЗБ, т. 2, с. 357]; Некаклі кадопчыкі зь дзерава дзяўолі [Дукора Пух.; СЦГ, с. 175]; Некалі дзет наш кадоўбы рабіў [Вецярэвічы Пух.; СЦГ, с. 175]; Маты насыпала круп у кадовб [Моталь Іван.]. Зробілі кадоўба, да велікі [Велямічы Стол.; ДСБ, с. 84]; Поўны кадуб бобу насыпалі. Ідзём у школу, набяром - смачна [Саланая Валож.; СЦГ, с. 175]; Зусім згніла кадуўба, толькі на сухое што прыдасца [Тур'я Чэрык.; КСУМ, с. 217]; Часцей- кадыр. Кадырэ на пашню (збожжа) булі [Янкоўскі-1, с. 86]; Вчора вэшкрабала пуслідню пшэнэцю з кайдуба [Гаравіца Драг.; ДСБ, с. 84]; Стаўбун зробіш з дуплаватай сасны аба з альхі, з дуба, асіны [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 4, с. 579]. КА'ДКОВЫЙ. Кадочный'. Кадьовая клёпка. Кадковое дно [СБМН, с. 227]. КАДА'ЎБКА [КАДАЎБНГЦА, КАДО'ЎБЕЦ], КАРЛУ'ПЧЫК. Бочка, выдзеўбаная з калоды'. Требо наладзиць кадаўоніцу, бо рассохлася [Макараўцы Бераст.; Сцяшковіч, с. 189]; Ганначка, бяры ваду ў тым кадоўпцы, што пад
Дадатковыя словы
kaдаўбчык, дзяўблі, змейка, кадаўбец, кадаўбка, кадаўбніцу, кадаўп, кадковый, кадобчык, кадоўбец, кадоўбчык, кадоўбчыку, кадоўпчык, карлупчык, перерезъ, туря
7 👁