Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
вакном стаіць [Рудня Чэрв.; ММГ, c. 57]; Карлупчык - бачонак такі без абручоў, выдаўбаны з дрэва [Старыя Смільгіні Воран.; СПЗБ, т. 2, c. 418]. КАЗАЧО'К. 'Драўляны вінт з галоўкай, які падымае i апускае жалезны шпень з насаджанай шпулькай у калаўроце'. Казачок у калаўротку [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 2, c.361]. КАЗЁ'НКА1. 4Невялікая кадушка, па форме (часцей)- усечаны конус, аб'ём - на пуд-два збажыны, з адным ці двума вухамі; карыстаюцца, калі перасыпаюць, пераносяць збажыну\ Твой дзед вуняс казёнку жыта, сьвітку й аўчынку [Янкоўскі-1, c. 86]. КАЛЁ'ВКА. 'Пілка для фігурнага вырэзвання'. Калёвка- можно зробыты раму на гокно [Вулька Сіманаўская Драг.; ДСБ, c. 85]. КАМЯТА, КАРЫ ТА [КОРЫТО], ЛАДЗЕ'ЙКА. 4 Вялікае карыта для паення i кармлення (мешанкай) коней, свіней'. Нымішалі поўную кымягу сечкі [ДСМ, c. 107]; Табе толькі сь сьвіньнямі у камязі есьці [Ушакі Чэрык.; КСУМ, c. 220]; Цяпер дзеравянныя карыты рэтка ў каго ўбачыш, амаль у кожнага жалезныя карыты [Лыцавічы Віл.; СЦГ, c. 187]; Воду налываемо ў корыто i п'е скотына [Цыхун, c. 192]; Ладзейка - карыта для свіней выдаўбанае. Ладзейка бывае з дасок збіта [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 2, c. 606]. КАПЫ'Л. 'Прылада для высякання начовак'. Етым капылом нічога не выдаўбеш [Первамайск Лоеў.; ДСЛ, c. 151]. КАРЭГЦ [КОРЕ'ЦЪ]. Конаўка'. Карэц - кружка такая, даўней з дзерава рабілі [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 2, c. 429]; Зачерепни корцомъ воды [СБМН, c. 246]. КАЎГА'Н [КАЎГА'НКА, КОЎГА'НКА], ЛОХА'НКА. Драўляная міска'. Булён стаіць у каўгане [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 133]; Даўней каўганка дзеравянная была, туды ўкінуць сало, растаўкуць [Ісерна Слуц.]. Каўганкі з дзерава выдоўбавалі [Беразіно Докш.; СПЗБ, т. 2, c. 439]; [коўганка]. 'Выразаны з дрэва коўшык у выглядзе міскі з ручкай (чэрпаць ваду, наліваць страву, звычайна на сенажаці, у лесе, у полі)' [Цыхун, с. 192]; Як постарэеш, я буду тожэ небе у гэтой лоханцы корміці, як ты манер свою корміў [Дварэц Жытк.; ТС, т. 3, с. 45]; [лоханка]. 'Невялікая драўляная пасудзіна' [Цыхун, с. 196]. КВА'СКА [КВА'САЧКА, КВА'ШЧЫНКА, КВАСНЫ'ЦЯ), КА'ДКА2, СТАГО'ВКА. 'Спецыяльная бочка (кадушка) для засолу, квашання агуркоў, капусты i захавання іншых прадуктаў'. Была кваска на сала із вушкамы [Мярэцкія Глыб.]. Кваска - драўляная з клёпак з двума вушкамі, знізу вужайша, звурху шырайша, троха меншая цэбра [Стральцы Гродз.; СПЗБ, т. 2, с. 451]; Была поўная кваска гуркоў - паелі [Вецярэвічы Пух.; СЦГ, с. 190]; Мы ў кваску складаем сыр на зіму [Цыхун, с. 191]; Васыль купыв кваску на гуркы [Замшаны Малар.; ДСБ, с. 92]; Наклалі сала цэлаю кваску. Сваіх агуркоў на кваску будзя [Турэц Сміл.; Шатэрнік, с. 134]; Квасачкі дзеравяныя былі, затаўку складалі ў квасачкі [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 2, c. 451]; Квашчынка кружком накрываецца. У квасныці капуста квасыцьця [Цыхун, c. 191]; У кадках мяса солім, капусту, агурцы [Навікі Лудз.; СПЗБ, т. 2, c. 357]; Нада куніць кадку на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, казёнка, квасачка, квасныця, корецъ, стаговка
11 👁
 ◀  / 131  ▶