пролубу [Солы Смарг.; СПЗБ, т. 4, c. 110]; [праломка, проламка, пролуб, пролубка, полонка, пулонка, пелька, пеля, лунка, прадуха, паніўка]. 'Палонка, прабітая ў лёдзе для лоўлі рыбы' [ЛАБНГ, c. 134], ПАМАГА'ЛА. 'Падсобны часовы работнік, які добраахвотна памагае арцельным рыбакам цягнуць невад'. Пайду у памагалы, можа рыпкі дадуць [Баханькоў, c. 223]. ПАНАЛО'ЎЛІВАЦЬ. 'Налавіць многа чаго-небудзь'. Паналоўлівалі торбу віюноў [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 3, c. 388]. ПАПЛАВО'К [ПЛАВУ'К, ПЛЫВУ'К, ПОПЛАВО'К, ПО'ПЛАЎ, ПЛАВО'К, ПЛАВЕ 'Ц, СПЛАВО'К], ПРО'БКА [ПРО'ПКА], КОТОК [КОТЫ]. 4 Паплавок'. Папллавок з корка i піра робюць [Манякова Мёр.; Крыўко, c. 252]; Плавук пры вудаццы [Дакудава Лід.]. У трыгубіцы плавукі з бяросты [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 3, c. 528]; Не бачыш уночэ, дзе той плавок [Луткі Стол.; ТС, т. 4, с. 54]; Дзёрнуў пробку; на паплавок - пробка [Мішневічы Шум.; СПЗБ, т. 4, с. 108]; Добрэ було б, коб му той поплавок не згубілі, а то новуй трэбо купляць [Белайчук, с. 229]; [плавок, плавец, сплавок]. 'Невялікі спецыяльна апрацаваны кавалак лёгкага матэрыялу, які прымацоўваецца да верхняй часткі рыбалоўных снасцей для ўтрымлівання іх ад пагружэння на дно пры рыбнай лоўлі' [Крывіцкі, с. 171]; [корок, коры]. Паплавок' [Крывіцкі, с. 168]. ПАТРАШЫ'ЦБ, РАСПЛАТА ЦБ, ТРЫБУШЬГЦЬ, ХАНДО'ЖЫЦЬ. 'Вымаць вантробы з рыбы'. Нада ш во ішчэ рыбу брацца патрашыць [Манякова Мёр.; Крыўко, с. 252]; Перад тым, як жарыць, рыбу трэбо расплатаць [Белайчук, с. 230]; Бярыся во, дзеўка рыбу трыбушыць [Мазурына Мёр.; Крыўко, с. 255]; [хандожыць]. 'Патрашыць рыбу' [Баханькоў, с. 225]. ПЕ'ШНЯ [ПЕ'ШКА], ДЖЫТА, ШТЫЛЬ. 'Плоскі лом з драўлянай ручкай для прабівання палонак'. Пойдом му на лёд дэ прорубаем штылём неколькі пель [Белайчук, с. 230]; Пешніі прабівалі лёд [Пераброддзе Мёр.]. Пешній праб'еш прораб зімоі i ловіш [Янова Мёр.]. Пролабку пешніі прабіваім [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 252]; Зімой праб'еш пешкай прогу, сядзіш i ловіш рыбу [Манякова Мёр.; Крыўко, с. 252]; У джыгі верх - дзеравянны, ніз жалезны, ёй лёт прарубаюць [Галубы Мает.; СПЗБ, т. 2, с. 38]; [пешня]. 'Плоскі востры лом з драўлянай ручкай для прабівання палонак пры лоўлі блешняй' [Баханькоў, с. 223]; Штылём лёд прарубаюць [Прудок Маз.; Станкевіч, с. 310]. ПЕРО' [ПЯРЬГНА], КРЫЛО' [КРБГЛУШКІ, КРЬГЛЦЫ]. 'Плаўнік у рыбы'. Колючы ў ерша пёра, важко скрэбці, дэ i рукі абдзерэш [Белайчук, с. 228]; Ліпень - красівая рыба, пярына па цэлым хрыпце [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 4, с. 218]; Відзіш, якіі ў гэтыі рыбы пёры - i вялікіі й красныі [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, c. 252]; Соплівец крыла ростопурыць! Да колецца! [Альпень Стол.; TC, т. 2, c. 243]; Рыба крылушкі распастрэ i плыве [Баброўнікі Гарад.; СПЗБ, т. 2, c. 544]; У рыб хвост i крылцы [Лоск Валож.; СПЗБ, т. 2, с. 544]. ПЕРЭПО'НА, ПЕРЭМЁТ. 'Доўгі шнур з нажыўленымі кручкамі на павадках, нацягнуты паміж двума каламі на пэўнай глыбіні (для лоўлі рыбы)', [перэпона]. 'Шнур з нажыўленымі кручкамі на павадках, нацягнуты паміж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

памагала, паналоўліваць, патрашыцб, плывук, поплаў, прабеш, пропка
24 👁