Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
двума каламі на пэўнай глыбіні (для лоўлі самоў, шчупакоў)' [Крывіцкі, c. 171]; [перэмёт]. 'Доўгі шнур з некалькімі дзесяткамі кручкоў з прынадай, які расцягваецца i замацоўваецца на дне вадаёма' [Крывіцкі, c. 171]. ПЕЧКУРО'ЎКА. 'Вудачка, прыстасаваная лавіць печкуроў'. На пячкуроўку акуня выцяг. Мне тато зрабіў печкуроўку й шчуччынку [Янкоўскі2,c. 137]. ПЛАВУ'H. 4Снасць у выглядзе сеткі, якой перагароджвалі ўпоперак раку'. Плавуном лавілі. Упопірак ракі яго ставілі [H. Сяло Мёр.; Крыўко, c. 252]. ПЛАСКУ'ХА. 'Рыба, падобная да ляшча'. Пласкух налавіў [Янкоўскі-1, c. 147]. ПЛАТА'ЦЬ. 'Разразаць рыбу ўздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі i правяльвання' [Баханькоў, c. 223]; [платаць]. 'Разразаць уздоўж хрыбта рыбу' [Крывіцкі, c. 171]. ПЛЁС [ПЛЁ'СО]. 'Шырокі ціхі участак ракі паміж перакатамі або астравамі'. Ець ат берага ў плёс, там рыбы болі [Баханькоў, c. 223]; Там далей на рацэ таке шыроке плёсо e [Цераблічы Стол.; TC, т. 4, c. 60]. ПЛО'ТЧЫНКА. 'Вудачка, прыстасаваная лавіць плотак ці іншую дробную рыбу' [Янкоўскі-2, c. 138]. ПО'ДТЫЧ. 4 Калкі для прасушкі рыбацкай сеткі'. Просты невод на подтычы вісіць, просыхае [Верасніца Жытк.; TC, т. 4, с. 112]. ПО'ПЛАЎ. 'Сетка для падлёднай лоўлі рыбы'. Зімою бувае поўны поплаў уплуве рыбу [Сямігосцічы Жытк.; TC, т. 4, c. 169]. ПО'ЛАЗ. 'Полаз як частка снасці (крыга)'. Удвух крыгай ловюць. Палазом жмець-жмець. Карася, ліна жмуць i ловюць, i злаўліваюць [Пераброддзе Мёр.]. У крызі два палазы [Манякова Мёр.; Крыўко, c. 252]. ПРІСІ'Х. 'Двурогія драўляныя вілы, да якіх прымацоўваецца сачок ці невялікія рухомыя прастыя лавушкі ў выглядзе сачка' [Крывіцкі, c. 171]. ПРО'ВІСЬ, РАГА'ТКА, СЕТКА1 |СЕЦЬ), ЦЕ'НЕТО. 'Рэдкае палатно, звязанае з нітак, для вырабу рыбалоўных снасцей (сеткавае палатно)'. Дастаў провісь для рыбака [Лісна В.-Дзв.; СПЗБ, т. 4, c. 109]; 1 сетка ест рагатка рыбу лавіць [Баброўнікі Гарад.; СПЗБ, т. 4, c. 236]; Сто підзісят мэтруў скручанай сеткі - кукла [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 254]; Купіў два метры капронавай сеткі [Баханькоў, с. 224]; Сець нацягнута ў мярожы [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 254]; Чотурохвугольные більца обшувае ценетом або полотном - то кульбель [Запясочча Жытк.; ТС, т. 5, с. 268]. ПРЫТАТКА. Таток з праходам для рыбалоўнай снасці' [Пагост Жытк.; ТС, т.4, с. 238]. ПРЫТЬГКА. 'Тонкая пругкая палка патрэбнай даўжыні, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для прывязвання лодкі, нацягвання i прымацавання кулькоў мярэжы i інш.' [Баханькоў, с. 224]. ПУ'НДА. 'Невялікая рыбіна'. Пунда - адна рыбка. Пунды- небальшыя, грубенькія, пласкія рыбкі [Руднікі Шальч.; СПЗБ, т. 4, c. 187]. ПУП. 'Мяшэчак з ікрой у целе рыбы'. У акунёў пупы бальшыі, відаць, нарастуюць [Баханькоў, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

печкуроўка, плавуh, пласкуха, плотчынка, прісіх
4 👁
 ◀  / 131  ▶