Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ЕЗ |EC, Я3|, ГАТ, ПЕРЭСТА'ЎКА, ПЛАТЫ', СЕ'ЖА1, СЯ'КЛЯ. 'Плеценая перагародка папярок ракі для затрымання i лоўлі рыбы'. Ціраз раку робілі ез [Манякова Мёр.]. Ез плялі з лазы, як лесвіцы [Пераброддзе Мёр.]. Робілі такую загароду, ез звалася. Тады нараты там ставілі [Камянполле Мёр.; Крыўко, c. 246]; Я чуць не ўтапілась, дзе язы; як памянулі вы ез, я не магу [Вялікія Баяры Шчуч.]. Ез робіцца вясной, лазой аплятаецца [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 2, c. 119]; Е з- гэта застава на рацэ, каб вясною лавіць рыбу [Аскершчына Беш.; Каспяровіч, c. 102]; [ез]. 'Перагародка з тоўстых калоў, забітых у дно ракі i пераплеценых веццем, з праходамі для рыбы, у якіх ставіліся рыбалоўныя снасці' [Баханькоў, c. 221]; Мы зрабілі два язы [Амельна Пух.; Шатэрнік, c. 91]; Язы з прантоў жалезных рабілі, на ручках [Альхоўка Навагр.]. На раке язы рабілі, калкі забівалі i кідалі яловыя лапкі i нараты ставілі [Вузла Мядз.]. Язы рабілі на рэчках [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 5, c. 551]; Гат рабілі ў рацэ: калы б'юць i лапкамі затаптаваюць, a ў праходзе ставяць нерат [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 1, c. 435]; [перэстаўка]. Таць ca шчыткоў, якой перагароджвалі канавы, каб не пусціць рыбу ў рэчку' [Пагост Жытк.; TC, т. 4, с. 42]; Колісь платы ставілі на рэчцы [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 3, c. 532]; Сежа - дзве драбінкі забівалі ў рэчку i чатыры кручкі забівалі, i жэрдку кручок прыцісне [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 4, c. 408]; Сякля- загарада на рэчцы, застаўка на рацэ пры лоўлі рыбы [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 5, c. 68]. ЁРШ |ЕРШ, ЕРША'К, ЕРШУ'Н, Е'РШЫК, ЁРЖ, ЖЭРШ, ЖЭ'РШЫК, ДЖЭРШ], БА'БКА, [БАБЬГР, БОБЬГР, БАБУ'Р], БІРЖ, ВАЎЧО'К, КАЛЮ'ЧКА, [ОСЛГНОК, СЛГНЬКО, СЛЮ'НЬКА,] [АДЖГУ'Р, АЖГІ'Р, ДЖГІР, ДЖЫГГР, ДЖЕГГР, ДЖЕГУ'Р, ЖГІР, УЖГУ'Р, ЯДЖГА'Р, ЯДЖЭ'Й, ЯДЖА'Й, ЯЖГУ'Р, ЯЖТУ'Р, ЯЧГУ'РІ, СЛІЗУ'Н [СЛЫЗУНЕ'Ц], СЛІНЯ'ВЕЦ, СЛЮНЦЯ'Й, СМО'РКАЧ, [САПЛЮ'К, СОПЛЯ'К, САПЛГВЕЦ, СОПЛГВЕЦ, СОПЭ'ЛЬ], ЦА'РЫК. 'Рыба ёрш'. Ёрш дужа калючы; яго i ёрш завуць, i яжгур [Пераброддзе Мёр.]. Вы яршоў, гляджу, улавіўшы многа [Туркова Мёр.; Крыўко, c. 246]; Ёрш калючы [Беразіно Докш.]. Ёрш у любой нераст ідзет [Шкаўна Лудз.]. Ершоў налавіў [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 2, c. 126]; Важко чысціць етого ерша: вельмі колецца, у рукі не можно ўзяць [Белайчук, c. 227]; Ерш меншы, а окунь болыны [Сямігосцічы Стол.; ТС, т. 2, с. 52]; На тых ершакох луска мала [В. Малешава Стол.; ТС, т. 2, с. 52]; Ершуны колючые беруць i ўночэ [Луткі Стол.; ТС, т. 2, с. 53]; Да біўса ершык да с карасем (з песні) [Хачэнь Жытк.; ТС, т. 2, с. 52]; [ерш, ёрш, ёрж, жэрш, джэрш, жгір, джгір, джегір, джегур]. Ёрш' [Крывіцкі, с. 167]; У тым возеры дык ужэ надта богато бабок [Белайчук, с. 227]; У нас на ерша кажуць бабыр [Пярэдзелка Лоеў.]. Падпусці паплавок вышай, бабыроў наловіш [Чаплін Лоеў.; ДСЛ, c. 42]; [бобыр, бабур]. 'Звычайны ёрш' [Крывіцкі, c. 166]; Біржоў наловіць лёгко, a чысціць іх не кожны согласен [Белайчук, с. 227]; Налавіў рыбы, адных ваўчкоў, a што зь імі рабіць? [Чыжаха Бярэз.; СЦГ, c. 56]; Налавіў рыбы, адных ваўчкоў, а што зь імі рабіць? Я не ўмею нічога [Чыжаха Бярэз.; ММГ, с. 26]; Гэту калючку німа як у рукі ўзяць! [Скамарошкі Стаўб.; СЦГ, с. 179]; Ослінкоў наловілі [Аздамічы Стол.; ТС, т. 3, с. 267]; Слінько ў нас кажуць на ерша [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 5, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аджгур, ажгір, бабка, бюць, ваўчок, жэршык, калючка, саплюк, слызунец, слюнцяй, слюнька, слізун, слінявец, сморкач, сопляк, сопэль, ужгур, царык, яджай, яджгар, яджэй, яжтур, ячгурі
4 👁
 ◀  / 131  ▶