Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
аблітня, па-другому - дарожка [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, c. 246]; Рыбалка въ човне за дорожкою поехавъ. На дорожку поймавъ рыбину [СБМН, с. 142]. ДВАЙНГК. 'Сетка для лоўлі ракаў'. Двайнік - такая сетка, удваіх лавілі ракаў [Магуны Паст.; СПЗБ, т. 2, c. 34]. ДЗЫГА'Р [ДЗІГА'Р, ДЗЫГАРЫК], ДОЎГОЛЬГЧЫК, ВАЎЧО'К, OCTPOHO'C [ОСТРОМУ'С, ОСТРОМЫ'С]. Ёрш-насар'. Я бачу, дзыгара поймалі [Верасніца Жытк.; TC, т. 2, c. 19]; Дзыгарык? Вукінь, хай росце [Пагост Жытк.; TC, т. 2, c. 19]; [доўголычык]. 'Toe, што i остронос ' [Крывіцкі, c. 167]; Ваўчок- як ёрш, толькі большы, нос длінейшы i пятны чорныя на ім [Глівін Барыс.; СПЗБ, т. 1, c. 290]; [остронос, острому с, остромыс]. 'Ёрш-насар? [Крывіцкі, с. 170]. ДЗЯДО'К1. ' Невялікі шасток у рыбацкіх прыладах - у сетцы-трыгубіцы, у крызе' [Янкоўскі-2, c. 63]. ДЗЯДО'К2. ' Колік (іх два), да якога прывязваецца край сеці (трыгубіцы)'. На ніжні канец дзядка трэба баньку набіць [Янкоўскі-1, c. 68]. ДНГЦА. 'Дно ў калодзежы, у лодцьг. У нас дніца завострана, a ў Погосці дніца плоская була, шо ўжэ не перэвернецца (пра човен) [Дварэц Жытк.]. Дніцу запускаюць, штоб песок не вуносіло; особенно олехова дніца не зогніе тышчу лет [Дварэц Жытк.; ТС, т. 2, с. 21]. ДОгНКА. 'Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма'. Маладыя цяпер на донку ловюць рыбу i нічога прыносюць [Туркова Мёр.; Крыўко, с. 246]. ДРА'ЕЧНІК. 'Рыбалоў, які прымае канцы сеткі, стоячы на беразе' [Альтаны Стол.; ТС. т. 2, с. 358]. ДРАБГНА, КРЫЛО'1, ПРЫ'ШВА. 'Бакавая частка, крыло ў жаку'. Ставюць драбіны ў відзі крыль. Между драбінамі ўкрапляецца нарот. I ў нараце драбіны i ў мярожы [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, c. 246]; Однэ крыло крыху прорвалосе, трэбо пудшыць вілочкамі [Белайчук, c. 230]; Трэбо новую прышву прышыць, а то ўжэ старая тая [Белайчук, с. 230]; У жаку адного бувае крыла i два [Запясочча Жытк.; ТС, т. 2, с. 243]. ДРА'КА. 'Прыстасаванне, падобнае на аблітню ў выглядзе бліскучай металічнай пласцінкі з укляпанымі ў канцы звычайна двума кручкамі i прывязаным да другога канца шнурам'. Ёсь такая драка, тады задрачываюць шнуры i цягуць, пападалі мінтузы [Восцевічы Мёр.; Крыўко, c. 246]. ДУХ, ДУША', МЕШО'ЧОК, ПУХІ'Р [ПАЎХІ'Р, ПАНХГР], ПЛАВУ'К, КАПШУ'К [КОПШУ'К], КО'ЎБІЧЭК, БІНЮЧО'К, ПУЗЫ'Р [ПУЗЭ'Р], ПУХЛО', ТАЎКА'Ч [ТУЎКА'Ч], БЭ'НЗЫЛЬ. 'Унутраны паветраны мяшок ў рыбы'. [Дух]. 'Пухір у рыбьг [Цераблічы Стол.; TC, т. 2, c. 47]; Колі жараць рыбу, то мешочкі ў ёй ніколі не остаўляюць, вукідаюць [Белайчук, c. 228]; Капшукамі любяць стрэляць дзеці [Белайчук, c. 228]; Які пузыр у гэтый рыбіны бальшы [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, c. 253]; [пухір, паўхір, панхір, дух, душа, плавук, капшук, коўбічэк, бінючок, пузыр, пузэр, пухло, таўкач, туўкач, бэнзыль]. 'Унутраны паветраны мяшок ў рыбы' [ЛАБНГ, с. 130]. ДУГА'. 'Паўабруч, да якога прымацоўваецца пярэдні край сеткі ў мярэжы, жаку, саку, наратку' [Баханькоў, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

octpohoc, дзядок, дзігар, драечнік, копшук, мешочок, остромус, прышва
8 👁
 ◀  / 131  ▶