Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ДРУШЛЯ'К. 'Прыстасаванне прабіваць дзіркі (металічны круглы стрыжань з завостраным канцом)'. Друшляк ест дзюркі робіць [Арашонкава, c. 225]. ДРЭЛЬ. Дрыль'. Як ні было бормашыны, дзюрачкі свідравалі дрэлям [Арашонкава, c. 225]. ДУЦЬ ГАРНО'. 'Падаваць, накачваць паветра ў горан'. Пры кавалю быў хлопяц, памагаў яму, круціў тачыло, дуў гарно [Арашонкава, с. 225]. ДЬГСА. 'Адтуліна, праз якую паветра падаецца ў горан'. Дыса в поддувайловы була чыгунна, бо жылізна хутко згоріла б [Лучыц-Федарэц, c. 221]. ЖАГА'ЛО. 'Жалезны стрыжань для памешвання вугалю'. Ж агалозавостраная круглая жалязяка падварушыць вугаль [Арашонкава, c. 225]. ЖАЛЕ'30 [ЖЭЛЕ'ЗО, ЗЕЛЕ'ЗО, ЗАЛЕ'30]. Жалеза'. Жалезо загартоваяцца. Вот зрабіў я табе нажа, а ён чуць што, так i зазубіцца, вышчарбіцца, кепско загартоўваласё жалезо, вот i мяхкі нож [Арашонкава, c. 225]; Нацягаў поўну одрыну ўсякого жэлеза [Верасніца Жытк.; TC т. 2, c. 74]. ЖЫГА'ЙЛО, ЖЫГА'ЛО. 'Загнуты прэнт ці вузенькі савок'. Жыгайлом подворушуіш у горні, a можна йім i смітьте выкыдаты [Лучыц-Федарэц, c. 221]; Як робылы дырв'яны бороны, то в станковы дырки на зубы крутылы або пропалювалы жыгалом [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЖЫЛІ'ЗКО. 'Жалязка ў рубанку'. Жылізко чы до гэблыка чы до спуста, всё ромно называіцьця жылізко [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЖЫЛІ'ЗО. 'Жалеза, з якога кавалі выраблялі розныя прадметы'. Дэ я брав жылізо? Купляв в магазіны, або вымінював [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЖЭЛЕ'ЗНЫ [ЗЕЛЕ'ЗНЫ, ЗАЛЕ'ЗНЫ]. Жалезны'. По чотыры возы жэлезные мелі, п'яты - дзерэвяны [Верасніца Жытк.]. Не йдзеце ў жыто, бо там русаўка да з цыцкамі зелезнымі, да вона цебе ўхопіць да поцягне ў жыто [Луткі Стол.]. Залезна борона [Сямурадцы Жытк.; ТС, т. 2, с. 74]. ЗАВА'РКА. 'Закалка чего либо железнаго'. Заварка нехороша, топоръ сыпицца [СБМН, с. 161]. ЗАЙЗА'ЯР. 'Саляная кіслата'. Дзе трэба паяць, то зайзаярам мажацца [Арашонкава, с. 225]. ЗАКЛЫПА'ТЫ. Закляпаць'. Чыгуна ны залітуіш, ёго трэба заклыпаты нытыком з дроту [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЗАЛЮТАВА'ЦЬ. Запаяць'. Залютуй дзюрку ў вядрэ [Арашонкава, с. 225]. ЗАЛЮШЭ'ННЫК. 'Жалезная частка люшні, якая надзявалася на вось' [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЗАТГСНЫК. 'Частка атосы, якая ляжыць на грэбені спераду аглоблі' [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЗВА'РКА. Зварка'. Ковальска зварка - гэто колы шось варать в горні, потом стулюють i збывають [Лучыц-Федарэц, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дырвяны, дыркй, жагало, жэлезо, залезны, залютаваць, залюшэннык, зелезо, пяты
3 👁
 ◀  / 131  ▶