рэчцы [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 3, с. 28]; [моль, молька, молюга]. 'Малёк, дробная рыбка' [Крывіцкі, с. 170]; Рыбак спаймаў рыбеля, нічога не ловіцца [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, с. 314]; Целый дзень сядзеў з вудыю, а пыймаў толькі пяць сліжыкаў [Рэкта Калініншчына; КСУМ, с. 411].
АКАРОК. 'Частка цела рыбы паміж галавой і спіной'. Як зловіш рыбіну, то акарок наломі ёй, ена ўжэ не уцечэ [Белайчук, с. 228].
АКРУМЕЛЬ, БАБЫРКА, ВАСКАЗОБ, ГНІЛАПУЗЬ, КАЛБУН [КЕЛБ, КЕЛП, КЕЛБУК, КЯЛБУК, КЕЛБА, КЕЛБУН, КІЛБА, КОБЛІК, КОБЕЛЬ], СКОБЛІК, КОЎБІК, КРУМЕЛЬ [КУРМЕЛЬ, КУРМЯЛЁК], ОСКОЗОБ, ПЕЧКУР [ПЕШКУР, ПЕСКУР, ПЕСКАВОД, ПЕСКОВОД, ПИСКИЖЪ, ПЫСКУР, ПЯСКУР, ПЯЧКУР], ПОЎХ, СІКЕРКА, ЧВЫРАК. 'Рыба пячкур'. Акрумлямі любіць паласавацца і самая смачная рыба – вонгоры [Мікольцы Мядз.; СЦГ, с. 25]; Налавіў плотак, галаўнёў і бабыркі [Жораўкі Сміл.; Шатэрнік, с. 26]; Васказобы не ловяцца цепер [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, с. 65]; Мы ловім заўсёды многа калбуноў і ўсякай рыбы [Сакольшчына Уздз.; СЦГ, с. 177]; Келб – небальшая рыба [Кіралі Шчуч.]. Келп – хорошая рыпка, дзе затока, там буйнейшыя і жырнейшыя кялбы, хрыбятная косць у іх тонкая [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 2, с. 456]; Келб бальшы ні расьце, формай падобны на верацяно, два вусікі ля рота [Саланая Валож.; СЦГ, с. 191]; Келба злавіў на чарвяка [ДСЗ, с. 78]; На чэрвяка зловів доброго келба [Св. Воля Івац.; ДСБ, с. 94]; Келбук у рэчках водзіцца [Сапоцкіна Гродз.]. Кялбукі па дну плывуць [Магуны Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 456]; Рачная келба – маленькая. Марская келба із марэй прыходзіць па пятнаццаць-дваццаць кіль… [Альхоўка Навагр.; СПЗБ, т. 2, с. 456]; Келбуны – так піскароў завуць [Вялікія Нястанавічы Лаг.; СПЗБ, т. 2, с. 456]; Нашы рыбаловы кілбы налавілі, нават вангор папаўся [Барок Стаўб.; ММГ, с. 63]; [коблік, кобель, скоблік, коўбік]. 'Тое, што і печкур' [Крывіцкі, с. 168]; Крумялі – малінькіі, шэрынькіі, падхадзяшчы пад ірша, толька ні калючыі [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 248]; Крумель на пясочку, па пішчаных містах водзіцца [Ахрэмаўцы Брасл.]. Крумелі – кругленькія [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 530]; Крумлі дык асьцярожна ловяць, мала іх находзіцца [Мядзел Мядз.; СЦГ, с. 201]; Мы налавілі шмат курмялёў [Дробушава Беш.; Каспяровіч, с. 172]; [курмель]. 'Тое, што і пячкур' [Баханькоў, с. 222]; Курмялёў з рэчачкі націгаў [Ясёва Мёр.]. Курмель – малая рыбка [Н. Сяло, Туркова Мёр.; Крыўко, с. 249]; Курмель – маленькая круглая рыпка [Валынцы В.-Дзв.]. Курмялі па мелкіх рэках – шчуплая круглая рыба [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 581]; Аднаго курмялька выцягнуў і таго ў раку пусціў [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 581]; Оскозоб – така маленька рыбка, беленька [Мачуль Стол.; ТС, т. 3, с. 267]; [печкур, пешкур, пескур, песковод]. 'Тое, што і печкур' [Крывіцкі, с. 171]; Пяскуре ў жвире жывуць на дне [Каробчыцы Гродз.; Сцяшковіч, с. 394]; Печкур – дзіцяча рыба [Тураў Жытк.; ТС, т. 4, с. 49]; Пискижовъ наловивъ [СБМН, с. 415]; Нам у сетку попалось мныго пыскурів [Ляхавічы Драг.; ДСБ, с. 190]; Пячкуроў налавіў цэлую даёнку [Янкоўскі-1, с. 158]; Печкуроў і зловіць не зловіш, зарыюцца собі на дно рэкі [Белайчук, с. 227]; [поўх]. 'Тое што і печкур' [Крывіцкі, с. 171]; Сікерка двух радоў: брухацянькі – сліш і другая мая
88 👁