Старонка 10
◀ / 131 ▶
РЫБАЛОЎСТВА АБАРЭЦ. 'Невялікая трохсценная сетка для лоўлі рыбы ў прыбярэжных зараслях чароту, аіру, хвашчу і іншых шляхам загону' [Баханькоў, с. 219]. АБЛАЖЫЦЬ. 'Ахапіць сеткай участак вадаёма, дзе можа быць рыба'. Аблажыў куст – дык наганяў акунёў [Баханькоў, с. 219]. АБРУЧ (АБРУЧЫ, БРУЧ, ОБРУЧ], КАЛАЧ, КРУЖЫЛІНЫ, ЗАКАБЛУК (КАБЛУК, КАБЛУЧ, КАМЛУК, КОБЛУК, ЦАБЛУК], ЛУК, ДУГА. 'Лёгкія абадкі (абручы) з яловых ці арэхавых сукоў, на якія нацягваюць палатно ў мярэжах, жаках і інш'. Абруч у жаку, у мярожы [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 243]; [абручы]. 'Лёгкія абадкі з яловых ці арэхавых сукоў, на якія нацягваюць палатно ў мярэжах, жаках і інш.' [Баханькоў, с. 219]; [коблук]. 'Абруч у кошыку, рыбалоўных лавушках' [Велямічы Стол.; ТС, т. 2, с. 200]; Калачэ ў жаках, у кошэлі. Пруты гне ў калачэ [Луткі Стол.; ТС, т. 2, с. 178]; [калач]. 'Круглае рабро ў рыбалоўных лавушках' [Крывіцкі, с. 168]; Кружыліны абцягаюць рыбалоўнай сеткай, і дзе гразкія ямы, там таптухаю ловяць рыбу [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 1, с. 529]; Закаблук – абруч у няротах [Малахоўцы Бар.; СПЗБ, т. 2, с. 213]; Вымак, бы цаблук, мокры, бы цаблук, вымак, што цаблук. Выдзюжыў дошч мяне, як ішла картоплю капаць – мокрая бы цаблукі [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 5, с. 333]; [абруч, бруч, обруч, каблук, каблуч, камлук, лук, дуга]. 'Абруч у жаку, нераце і іншых рыбацкіх прыладах' [ЛАБНГ, с. 133]. АБУЗА. 'Шнуры, тоўстыя ніткі, якімі прышываюць палатно сеткі да верхняй і ніжняй цяціў' [Баханькоў, с. 219]. АБУЗІЦЬ. Прышыць палатно сеткі да цяціў спецыяльным спосабам [Баханькоў, с. 219]. АВЁС, ЖЫВЧЫК, МАЛЬГА (МАЛЬГВА, МАЛЬГОВКА, МАЛЬЖЫНА, МАЛЬЖЫНКА), МАЛЮКІ, МАЛЯЎКА, МОЛЬ (МОЛЬКА, МОЛЮГА), РЫБЕЛЬ, СЛІЖЫК. 'Малёк, маленькая рыбка'. [Авёс]. 'Рыбныя маляўкі; малькі' [Баханькоў, с. 219]; [жывчык]. 'Тое, што і моль' [Крывіцкі, с. 167]; Цяпер шчукам хватаіць мальгі, поўна мальгі. Мальга – дробная рыпка [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 3, с. 27]; Многа мальгі цяпер у возіры [Пераброддзе Мёр.]. Халера, бальшая рыба пажыраіць многа мальгі [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 250]; Мальгвы наловивъ [СБМН, с. 279]; Малыя рыпкі, або мальга, паяўляюцца ня толькі вясной, але і летам, і восеньню [Пруды Стаўб.; СЦГ, с. 224]; Мальговка клюець, а большая рыба не берецца [СБМН, с. 279]; А цяпер ні аднэй мальжыны нет у рацэ, хаваецца ў глып [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 3, с. 27]; Мальжынка клюніць [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 3, с. 27]; Калі ідзе гутарка пра адну штуку – молька. Што зь естаю рыбаю? Молі й тое німа [Янкоўскі-1, с. 117]; Мой дед век дома не седіць: хоць за молькаю, хоць за вуткаю да паеде. – А што ета за молька? – Ета такая малая рыбка [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, с. 195]; [малюкі]. 'Маляўкі рыбы' [Альшаны Стол.; ТС, т. 3, с. 63]; Маляўкі выводзяцца [Кіралі Шчуч.]. Кучамі маляўкаў ходзя па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 131 ▶