Старонка 12
◀ / 131 ▶
калючачкі, яна запратуяцца ў пясок [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 4, с. 424]; Чвырак больш у пяску [Семежава Кап.; СПЗБ, т. 5, с. 422]; [пескавод, гнілапузь]. 'Невялікая рыба з верацёнападобным целам, пакрытым буйной луской, з бурай спінкай і жаўтавата-серабрыстымі бакамі з папярочнымі плямамі, з вусікамі па баках рота' [ЖС, с. 75]. АКУНЬ [АКОНЬ, АКУНЁК, ВАКУНЬ, КУНІК, ОКУНЬ, ОКУНЕЦ, ОКУНЬЧЫК] БАЕЦ, ГАРБЫЛЬ, МАТРОСІК. 'Акунь'. Я злавіў акуня [Кошчава Беш.; Каспяровіч, с. 19]; [акунь]. 'Рачны акунь' [Баханькоў, с. 219]; Во які акунь здаровы, гэткага аднаго хваціць пад'есці [Янова Мёр.]. Акунеў многа ў нашых азірах. [Н. Сяло Мёр.]. Во акуні – як пірагі. [Туркова Мёр.; Крыўко, с. 243]; [акунёк]. 'Памянш. ад акунь' [Янкоўскі-2, с. 24]; Вакунь – калючая рыба [Падкрыжжа Смал.; СЦГ, с. 51]; У нас у Волці ёсць окунь, шчукі, платва [Ясёва Мёр.]. Во окунь – што пірох усё роўна [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 251]; Окунь пасаты, судак тэж такое масці [Запясочча Жытк.; ТС, т. 3, с. 255]; Окунь хароша рыба, натта смашна [Кіралі Шчуч.; СПЗБ, т. 3, с. 260]; Маленькому окуньчыку і назва маленькая, а большы – окунец [Луткі Стол.; ТС, т. 3, с. 255]; Окунь мае дужа каляную луску, рукі пакалечыш, пака яго апратаяш [Бытча Барыс.; СЦГ, с. 251]; Сярэдні акунь у нас завуць баяц [Мікольцы Мядз.; СЦГ, с. 33]; Такі гарбыль мне першы рас папаўся [Канстанцінава, Мядз.; СЦГ, с. 88]; [аконь, гарбыль, кунік, матросік]. 'Драпежная рыба зеленавата-жоўтага колеру з цёмнымі папярочнымі палосамі, з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі і калючым спінным плаўніком, жыве ў рэках і азёрах' [ЖС, с. 67]. АКУНЁЎКА. 'Вудачка, прыстасаваная вудзіць акунёў'. Акунёўкі закіньмо на яме [Янкоўскі-2, с. 24]. АПРАЛЁЎКА. 'Шчупак, які нерастуе ў красавіку' [Баханькоў, с. 219]. АПШЫВАНКА [ОБШЫВАНКА], БАРКА, ГІЛЯРА, ДУБ, ЛОДКА [ЛОТОЧКА], РАЗГІБАНКА, ЧАЙКА. 'Дашчатая лодка з шалёвак'. Апшыванка наша цякець, нада зыкыныпаціць ды прысмаліць хырашэнька [Паланіца Крыч.; КСУМ, с. 56]; [обшыванка]. 'Човен, абабіты чым-небудзь' [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 3, с. 240]; Нашу барку понэсла вода [Церабяжоў Стол.; ДСБ, с. 18]; Мэ возэлыса на гілярэ [Востраў Пін.; ДСБ, с. 45]; Дуб по озэры плыве [Велямічы Стол.; ДСБ, с. 59]; Лотка зроблена з дошчок [Бярэжцы Жытк.; ТС, т. 3, с. 39]; Едуць удвох лоточкою [Чэрнічы Жытк.; ТС, т. 3, с. 39]; Разгібанку рабілі з досак [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 4, с. 253]; У чайках сядзяць, лапаюць рыбу [Парэчча Гродз.]. Дзесяць чайкаў едуць [Альхоўка Навагр.; СПЗБ, т. 5, с. 397]; На чайцы мы поіхалы по рогуз [Марозавічы Пін.]. Мы іздылы на чайцэ цілы вачор [Ладараж Пін.; ДСБ, с. 252]. АСАДА. 'Каркас, аснова, да якой прымацоўваецца палатно сеткі (напр. абручы і дугі ў мярэжах і інш.)' [Баханькоў, с. 219]. АСАДЗІЦЬ. 'Прымацаваць палатно сеткі да якога-небудзь каркаса, асновы' [Баханькоў, с. 219]. АСТАШЫ. 'Простыя рыбацкія боты з высокімі халявамі (ад назвы ботаў асташкаўскіх рыбакоў-асташоў)' [Баханькоў, с. 219].
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 131 ▶