Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ЧЫРТА'. 'Долата для выбірання пазоў ў бервяне'. Дай мне сюды чырту, нада шпары прабіць [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, c. 493]. ША'ЙКА. Ражка'. Вылі памыі ў шайку [Халдзееўка Калініншчына]. Вунь шайка стаіць, вылі туды ету ваду [Маляцічы Крыч.; КСУМ, c. 494]. ШАНА'К [ШАНО'К, ШЭНО'К, ШЯНОК]. Драўляная пасудзіна мерай 5 пудоў'. Намалоў шанак жыта [Старое Сяло Зэльв.]. Бувало, як станут двох на цілый дэнь коло жорней, то змелют цілый шанок [Хмелева Кам.; СПЗБ, т. 5, c. 458]; Я тыпэр россіяв шанок овса [Дастоева Іван.]. Жыта наміралі п'яць шянкув [Падбела Кам.; ДСБ, c. 258]; [шэнок]. 'Драўляная (з клёпак) пасудзіна для вымярэння жыта ёмістасцю 6 пудоў' [Цыхун, c. 203]. ШАРХУ'БЕЛЬ [ШАРХУ'БЛІК, ШАРХУ'БЭЛЬ, ШАРШУ'БАЛЬ]. Тэблік'. Пачысьці шархублем [Стаішча Чаш.; Каспяровіч, c. 349]; А ты яго шархублікам, a тады вуравень прыстаў, ці роўны [Рудня Чэрв.; ММГ, c. 129]; Шархубэль- такі габэлек, выбіраюць дошку, дзе грубей [Солы Смарг.]. Шаршубаль глатка не габлюе [Гемзы Шальч.; СПЗБ, т. 5, c. 466]. ШАСНА'СТКА. 'Пасудзіна, зробленая з драўляных клёпак з адной ручкай для вымярэння збожжа, бульбы i г.д. (змяшчала або тры або паўтара пуда)'. Былі шаснасткі асьміны. Шаснастка з аднэй ручкай [Саланое Віл.]. Была шаснастка драўляна з адной ручкаю - тры пудэ важыла [Кіралі Шчуч.]. Шаснастка - мерка паўтара пуда [Лапічы Acin.; СПЗБ, т. 5, с. 468]. ШПУНТО'ВКА. 'Забиваніе затычками дыръ, проверченныхъ въ бочке'. Не хорошая была шпунтовка, што скрозь шпунты просачиваецца горелка [СБМН, с. 752]. ШРУБСТА'К. Ціскі'. Зацісні ў шрубстак ды напільнікам падпілі добра, ато ня ўлезіць [Немерка Раснян.; КСУМ, с. 500]. ШЧАНЬ. Дубовая бочка для квашання капусты, засолу, гуркоў'. У бацькі майго было сямёра дзяцей. Бывала, як насолім цэлы шчань гуркоў на зіму, яшчэ й да вясны цягнуцца [Бясяды Лаг.; ММГ, с. 133]; Шчанёў наставіць на воз i вязе ў горад [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 5, с. 514]; У шчань капусту шатковалі [Цыхун, с. 203]; На зіму ставім две шчані капусты i гуркоў [Ручаёўка Лоеў.; ДСЛ, с. 424]. Я'ШЧЫК. 'Аднадонная бочка, высокі цэбар з крышкай'. Мама нысаліла поўны яшчык агуркоў [Глінь Калініншчына; КСУМ, c. 510]; [яшчык]. 'Нізкая бочка з накрыўкай для захоўвання сала' [Верасніца Жытк.; TC, т. 5, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забйваніе, пяць, шайкў, шархубель
6 👁
 ◀  / 131  ▶