Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
СТО'ПКА. Кадоўочык'. Мой бацька сяньня выдаўбаў стопку з ліпы [Вярбоўка Раснян.; КСУМ, c. 421]. СТУ'ПА [СТУ'ПКА]. 'Выдзеўбаная з дрэва пасудзіна для апрацоўкі проса, ячменю на крупы'. Е ў нас ножная i ручная ступа [Цыхун, с. 200]; Ступа высокая, у ёй авёс аптаўкалі [Збляны Лід.; СПЗБ, т. 4, с. 613]; Была ступка з дубу калапні таўчы [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 4, с. 615]. СЦЯГО'ЛКА. 'Бочка розных памераў для засолу агуркоў, капусты; у спецыяльныя сцяголкі ссыпалі збожжа'. Сцяголку нарыжэш, то хватыць на зэму [Цыхун, с. 200]. СЬГЧЫК. 'Трубачка, якую ўстаўлялі ў дзірку ў бочачцы пры наліванні гарэлкі ў кілішкі' [Луткі Стол.; TC, т. 5, c. 129]. СЬГЧЫКІ. 'Начоўкі з рылам для зліву вадкасці'. Сычыкі з дзерава выдзеўбаны, як ночвы, a ў канцы рыльцо [Семежава Кап.; СПЗБ, т. 5, c. 59]. ТРЫНО'Х. 'Бочка, якая апіраецца на тры выступы'. Трынох, як кубел, толькі на ношках [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 5, c. 138]. УРЭ'ЗАК. 'Невысокая пасудзіна з клёпак'. Урэзак- бочка невысокая, у ёй сякуць траву [Тухавічы Лях.; СПЗБ, т. 5, с. 226]. У ШАТКА. 'Шайка, ведро въ роде дойника съ рукояткою'. У шаткою принеси воды [СБМН, с. 672]. УША'К. Дзежачка'. У т а к - пасудзіна, вушкі былі, совалася такая крышка [Пасіене Лудз.; СПЗБ, т. 5, с. 254]. ФА'СКА [ФА'СТКА, ФА'ЗАЧКА, ФАС, ФА'СОЧКА]. Маленький боченочек для захавання масла i іншых прадуктаў'. Фаску масла прадаў [Глебаўск Сен.; Каспяровіч, с. 326]; Фаска невялічкая, дзяраўляная, масла ў ёй дзяржалі [Магуны Паст.]. Кубял i фаску с клёпак рабілі, у большых фасках квасілі буракі, у невялікіх было масла [Старыя Трокі Трак.; СПЗБ, т. 5, с. 263]; Фастка з дзвема ручкамі [Жодзішкі Смарг.; СПЗБ, т. 5, с. 264]; Фазачка суцэльная, німа клепкаў, зліваюць смятану i масла кладуць [Темзы Шальч.; СПЗБ, т. 5, с. 258]; У фасы мёт злівалі [Сасноўка Смарг.; СПЗБ, т. 5, с. 263]; Фасочка була самодзелкова, сыр, масло клалі [Дварэц Жытк.; ТС, т. 5, с. 225]. ЦАНТАБО'Р, ЦЭ'НТЭР. 'Вялікі свердзел'. Цантаборам дзірку балыную свярлілі [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 5, с. 336]; Цэнтэр з сердзейком [Хотамель Стол.; ТС, т. 5, с. 283]. ЦЯСЛА' [ЦЯСЛО', ЧАСЛА']. 'Спецыяльная прылада для выдзёўовання карыт, кадоўбаў i ішага посуду'. Цяслою выглубаў начоўкі [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 303]; Цяслою карыты, начоўкі рабілі [Рыбчына Віл.]. Цясло было, цяслом начоўкі выраблялі [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 5, с. 394]; Цяслу німавед дзе дзеў [Янкоўскі-1, с. 194]; Карыта бес скоблі й цяслы ня зробіш [Сукрэмна Сен.; Каспяровіч, с. 341]; Схадзі-ка цяслы пазыч, нада карыта зьдзелыць [Брылёўка Краснап.; КСУМ, с. 487]; Часла, як матыка, выгнутая. Часлаю высякая, як тапаром [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 5, с. 414]. ЧВГРТКА [ЧВЭ'РТКА]. 'Драўляная пасудзіна для ссыпання i вымярэння збожжа ёмістасцю 1,5 пуда'. Чвіртка жыта [Ляхаўцы Малар.]. У чвіртцэ була мука [Перавысь Малар.]. Тылушцы заныслы чвэртку січкы [Хаціслаў Малар.; ДСБ, с. 254]; То чвіртка була пуўтора пуда [Цыхун, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдзёўбвання, кадоўбчык, стопка, сцяголка, ушак, чвэртка
11 👁
 ◀  / 131  ▶