бэлячка не выскачыла c сахі. [Гелмзы Шальч.]. Свідэр - круціць дыркі [Грыкені Вільн.; СПЗБ, т. 4, c. 391]; Дайка мне сьвердзел [Мікалаева Куз.; Каспяровіч, c. 299]; Учора, круціўшы дыркі, Цімох тоўстый сьвердзіл зламіў [Добрае Мсцісл.; КСУМ, c. 433]; Падай сьвярдзёлак, буду дзіркі робіць [Сукрэмна Сен.; Каспяровіч, c. 301]; Кольбою ў дзерэві круцяць дзіркі [Сямігосцічы Стол.]. 'Памянш. кольбочка' [Запясочча Жытк.; TC, т. 2, c. 210].
СВЕРДЛИЦЬ. 'Проверчивать дыру, сверлить'. Не тамъ свердлишъ, просвердливъ дзирку, гдзе треба [СБМН, с. 574].
СЕЛЯДЗЁЎКА (СЕЛЯДОЎКА, СІЛЯДОЎКА, СІЛЯДЦОЎКА]. 'Бочка з-пад селядцоў'. Бочка селядзёўка [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 4, c. 410]; Насалілі цэлую селядзёўку агуркоў [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 254]; Высяўкі ў селядоўцы [ДСЗ, c. 143]; Сілядоўка- на агуркі, капусту, кваска- на сала [Мярэцкія Глыб.]. Сілядцоўка - бочка для сялёткі [Індра Красл.; СПЗБ, т. 4, с. 410].
СКЛОБКА [ШКЛОБКА], СКОБЛЯ [СКАБЛЯ], СТРУГ. 'Скобля, прылада для абчэсвання кары з драўніны'. Вісклобіў дзерэўцэ склобкою [В. Малешава Стол.]. Шклобка [Хотамель Стол.; ТС, т. 5, с. 43]; Скобляй скраблі дзерава [Збляны Лід.]. Скобляй дрэва чысцяць [Каўняны Гродз.]. Скобляй сярэдзіну чысцяць, калі начоўкі робяць [Чычалі Швянч.; СПЗБ, т. 4, с. 454]; Пазыч, Іван, мне сваю скоблю [Каменка Уздз.; ММГ, с. 102]; Ци геблемъ, ци скоблею, усё ровно (пасл.) [СБМН, с. 584]; Вазьмі скоблю ды апскаблі бярно [Крычаў]. Войстрыя скобля, дык ладна бярэць кару [Бялішчына Мсцісл.; КСУМ, с. 408]; Скобляю абскроб бярвіно [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 257]; Карыта ты перш цяслой пацяшы, а тады й скоблей почысьці [Сукрэмна Сен.; Каспяровіч, с. 283]; Стругом скублылы жэрдку [Гершоны Брэсц.; ДСБ, с. 218].
СПУСК [СПУСТ], ФУГАНЫК. 'Фуганак для чарнавой апрацоўкі драўніны'. Трэба пачысьціць стол спускам [Косы Віц.; Каспяровіч, с. 291]; Спуск, ім еслі струганёш - гладка [Месянцы Брасл.]. Спуск вялікі, спуск i фуганак - адно i тоя ш [Магуны Паст.; СПЗБ, т. 4, с. 552]; Прынэсэ спуста, буду дошку ровняты [Хорсы Брэсц.; ДСБ, с. 214]; Пыдай сюды фуганык, нада дошкі пафуганіць [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, с. 469].
СТАЛЮГА [СТОЛЮГА, ШТОЛЮГА]. 'Бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі'. У в. Вільча сталюга - тое, што казлы. Сталюга раскідалася [Янкоўскі-1, с. 174]; Без сталюгі дрэнна што-небудзь зробіць [Вяжышча Беш.; Каспяровіч, с. 292]; Прынясі сталюгу абручэ стругаць [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 264]; Дачушка, ідзі набяры стружак пад сталюгай, у печы ўжо пара паліць [Рудня Чэрв.; ММГ, с. 105]; На столюзі спускаюць клепку [Цераблічы Стол.; ТС, т. 5, с. 100].
СТАМАЙЗА [СТАМЕСКА|. Стамеска'. Стамайза сорвалася i ляснула коло мэнэ [Цюхінічы Брэсц.; ДСБ, с. 215]; Прінясі мне стамеску: брусок у граблі зьдзелыў, дык нада дзірку прабіць [Бяседавічы Хоцім.; КСУМ, с. 419].
СТАЎНЯ. 'Бочка для квашанай капусты, буракоў i іншай агародніны'. Стаўня капусты. Ці злажыла стаўню бацвіння? [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 4, c
68 👁