Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Гульня ў бірулькі. Агульны для бел. і руск. (игра в бирюльки) м. Марная трата часу, бескарысны занятак. Ананімшчына — гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстае ў іх на шляху ў дасягненні сваіх мэт (А. Петрашкевіч. I разгляду не падлягае). Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у бірулькі (гл.), мае катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Гульня ў жмуркі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. игра в жмурки, укр. гра у жмурки). Скрытыя дзеянні, утойванне чаго-н. [Планы] вызначаліся без грунтоўнага разліку, нават без клопату, якую выгаду дасць выкананне іх дзяржаве і тым, хто націраў мазалі. Недарма Варанецкі называў такія планы гульнёйу жмуркі (I. Дуброўскі. Зямныя вузлы). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у жмуркі (гл.). Гульня ў кошкі-мышкі (у ката і мышку). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. игра в кошки-мышки, укр. грати в кота й мишки). Хітрасць, імкненне падмануць, правесці каго-н. Машыністу; напэўна, надакучыла ўся гэта гульня ў кошкі-мышкі, і ён даў сеісток (У. Нядзведскі. Хлопцы з другога корпуса). Лазавенка засмяяўся: — Глядзіце, Байкоў і Раднік памірыліся. Скончылася гульня ў ката і мышку (І. Шамякін. У добры час). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у кошкі-мышкі (у ката і мышку) (гл.). Гульня ў маўчанку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в молчанку, укр. гра в мовчанку). Адмоўчванне, ухіленне ад размовы. Ні ён, ні яна не паступіліся сваім гонарам і ўвечары — гульня ў маўчанку зацягнулася на ўсе апошнія дні (Б. Стральцоў. Між крутых берагоў). Утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у маўчанку (гл.). Гульня ў паддаўкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в поддавки, укр. гра в піддавки). Хітраватая згода, наўмысныя ўступкі. Дабрэню пачынала надакучваць гэтая гульняў паддаўкі; што б ён ні сказаў, Лёнька адразу ж пагаджаўся (А. Асіпенка. Канец бабінага лета). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у паддаўкі (гл.). Гульня ў хованкі. Агульны дляўсходнесл. м. (руск. играть в прятки, укр. гра в хованки). Скрытыя дзеянні, утойванне чаго-н. ад каго-н. Андрэй нічога не разумеў. Навошта Тарашчуку нейкія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
52 👁
 ◀  / 440  ▶