блокі? Навошта трэба прадаўжаць гульню ў хованкП (А. Асіпенка. Новы сакратар). Назоўнікавае ўтварэнне на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у хованкі (гл.). Гуляць (згуляць) у паддаўкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в поддавки, укр. грати в піддавки). Ісці на ўступкі, хітравата згаджаючыся з кім-н. Сотнікаў.. не ведаў, як лепш: гуляцьу паддаўкі ці адразу адмовіцца ад паказанняў, каб не блытацца ў хлусні (В. Быкаў. Сотнікаў). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з гульнёй у шашкі, у якой выйграе той, хто хутчэй аддасць усе свае шашкі праціўніку. Гуляць (пагуляць) у кошкі-мышкі (у ката і мышку). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в кошки-мышки, укр. грати в кота й мишки). Хітраваць, стараючыся падмануць, правесці каго-н. Я прыехаў да Антаніны без дасягненняў, якія б мелі вартасць у яе вачах. У гэтым прычына таго, што мы бясконца гуляем у кошкі-мышкі… (І. Навуменка. Развітанне ў Кавальцах). Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з дзіцячай гульнёй. Яна заснавана на падабенстве з тым, як кот ці кошка, перш чым з'есці мышку, гуляюць са сваёй ахвярай. Гл. пра гэта ў прыпавесці В. Быкава «Кошка і мышка». Гуляць у адны вароты. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в одни ворота, укр. грати в одне ворота). Дзейнічаць аднабакова з непрыманнем чужых поглядаў, інтарэсаў і пад. Рэдакцыя таксама прызвычаілася гуляць у адны вароты, заціскае рот апанентам… (У. Агіевіч. Рэха з бочкі). Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння з галіны спорту, дзе яго дастасоўваюць да мацнейшай каманды, якая перамагае сапернікаў. Гуляць у бірулькі. Паўкалька з руск. м. (играть в бирюльки). Займацца пустымі справамі, дарма траціць час. Гуляцьу бірулькі, Лізура, не будзем. Лёс нас звёў мусіць, надоўга і моцна. Ты ія будзем рабіць адну справу (Я. Ермаловіч. Малады старшыня). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшай дзіцячай гульнёй. На стол насыпалі кучку бірулек — маленькіх драўляных фігурак (малаточкаў, лапатачак, сякерак і г. д.). Трэба было спецыяльным кручком даставаць адну бірульку за другой, не закранаючы астатніх. Такі занятак успрымаўся дарослымі як пустая справа. Гуляць у жмуркі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в жмурки, укр. грати у жмурки). Скрываць, утойваць што-н. ад каго
Дадатковыя словы
зесці
50 👁