н. Мы тут галасавалі… даваць ці не даваць сваю згоду на звальненне Саевіч з работы. I, чаго там у жмуркі гуляць, галасы раскалоліся… Трое за звальненне і трое супраць… (П. Кавалёў. Сёмы член мясцкома). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з адпаведнай гульнёй. Аднаму з яе ўдзельнікаў ручніком завязвалі вочы, і ён павінен быў лавіць, адгадваць іншых удзельнікаў гульні. Гуляць у маўчанку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в молчанку, укр. грати в мовчанку). Ухіляцца ад размовы. Гуляць у маўчанку не раю. Не помніце? Я памагу вам, завуць Сараеў Нікодзім? (А. Александровіч. Нараджэнне чалавека). Утвораны са сзабоднага словазлучэння, звязанага з гульнёй, у якой кожны стараецца не прагаварыцца першым, бо інакш ён выбывае з гульні ці плаціць штраф. Гуляць у хованкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. играть в прятки, укр. грати в хованки). Скрываць, утойваць што-н. ад кагон. — Вось што, Яворскі, — пачаў Сушко, калі яны засталіся ў святліцы адзін на адзін, — даволі нам гуляць у хованкі... (Я. Колас. Адзін). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння, звязанага з дзіцячай гульнёй. Адзін з яе ўдзельнікаў шукае іншых, якія пахаваліся хто дзе, і калі знаходзіць каго-небудзь, то той пачынае выконваць яго ролю. Гусіныя лапкі. Відаць, калька з франц. м. (раttе-d'оіе). Ужыв. са значэннямі 'травяністая расліна сямейства ружакветных са складкаватымі лістамі; гусялапка' і 'веерападобныя маршчынкі (каля вока)'. На той часці, што яшчэ заставалася над вадою, спяшаліся дацвісці гусіныя лапкі і жоўты падбел (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Сядзела звычайная жанчына ў гадах, і гэтыя няўмольныя гады значыліся і на руках, што, відно было, перарабілі нямала рознае работы, і на твары з прыкметнымі ўжо добра «гусінымі лапкамі» каля вачэй, хоць і былі яны падведзены спраўнай рукой санаторнай касметыкі (А. Васілевіч. «Трэці слухае…»). Узнік праз супастаўленне з малюнкам перапончатых гусіных лап. Абодва значэнні склаліся ў выніку пачарговай метафарызацыі аднаго і таго ж свабоднага словазлучэння
Дадатковыя словы
dоіе
44 👁