Д Да Абрама на піва трапіць. Агульны для бел. і польск. (роjść dо Аbгаhата nа ріvо) м. Памерці. Так і сапраўды не шпука захварэць і да Абрама на піва трапіць (Я. Колас. На ростанях). У вершы К. Крапівы «Вось такія дактары вымуць душу без пары» гаворыцца, як аднойчы шарлатан даў дзядзьку Янку шклянку самаробных лекаў. «Выпіў Янка — й фур за браму: зразу к праайцу Абраму ў нябеснае ён царства, — надта добрае лякарства!» I тут, і ў фразеалагізме да Абрама на піва трапіць адзін і той Абрам — біблейскі персанаж. Ён быў вельмі адданы Богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. За пакорлівасць і адданасць Бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. Трапіць да Абрама — першапачаткова «трапіць на той свет, туды, дзе знаходзідца Абрам». А на піва — дасціпны жартоўны дадатак, які каламбурна накладвае на імя біблейскага персанажа іншае, тоеснае, пашыранае сярод яўрэйскага насельніцтва імя Абрам (як гаспадар карчмы). Да абуха дабіваць (дабіць) і пад. Уласна бел. Да поўнай непрыгоднасці. Як гаспадарылі.. немцы ў часова захопленых імі абласцях, гэта сапраўды вядома ўсяму свету. Дагаспадарыліся, як гэта гаворыцца, да абуха, да ручкі (МЛынькоў. Востраць сякеры беларусы). Першапачатковае канкрэтнае (але ўжо з перабольшаннем) значэнне спалучэння да абуха, відаць, дастасоўвалася толькі да сякеры, лязо якой ад доўгага карыстання зрэзалася, пакарацела ледзь не да самага абуха. Такая прылада была ўжо непрыгодная. У далейшым пераасэнсаваны выраз стаў прымяняцца да зусім іншых рэчаў. Да апошняга дыхання. Калька з франц. м. (jusqu'au dегnіег sоuріг). Да самай смерці, да канца жыцця (біцца, змагацца, кахаць і інш.). — Ну што, змагар, намераны ваяваць за Бераг? — Да апошняга дыхання (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку сінекдахічнага пераносу (назва часткі ўжыта ў значэнні цэлага). Да белага калення даводзіць (давесці). Запазыч. з руск. м. Да поўнага адчаю, да поўнай страты самавалодання. Антось Кручок сваімі жартамі даводзіў Сідара да белага калення (А. Чарнышэвіч. Новы дом). Паходзіць з тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні кавалёў ужываецца ў прамым значэнні. Метал перад коўкай ці
Дадатковыя словы
dеrnіеr, jusquau, sоuріr, аbrаhата
64 👁