Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
фальшывыя, уяўныя': «У грамадстве культывавалася „палітыка згоды" (модная не толькі зараз), калі ніхто не адважваўся сказаць, што кароль жа голы» (Звязда. 1.01.1993). Гэта прыказка паводле паходжання — калька з дацкай м., а па сферы першапачатковага ўжывання — крылаты выраз з казкі Х. К. Андэрсена «Новае ўоранне караля» (1837). У ёй расказваецца, як два ашуканцы ўзяліся выткаць для караля найтанчэйшую тканіну і сшыць яму адзенне, якое не маглі бачыць толькі дурні ды тыя, хто не адпавядае сваёй пасадзе, прызначэнню. Падмануты кароль у гэтым «адзенні», а фактычна галышом ішоў па вуліцы. Усе, баючыся апынуцца ў дурнях, захапляліся хараством каралеўскага «адзення». I толькі адзін хлопчык закрычаў: «А кароль жа голы!» Усім стала зразумела, што яны абдураныя. Гол як сакол. Агульны для бел. і руск. м. Вельмі бедны. Уваходзіў у хату ён гол як сакол… доўга думаў над доляй сваёй (А. Куляшоў. Млынар). Аналагічная вобразнасць і той жа каламбурны прыём утварэння назіраюцца ў сінанімічным балг. фразеалагізме гол като пушка. I пушка (стрэльба'), і сакол — словы ваеннай лексікі, толькі другое — гістарызм, якім даўней называлі вялікі чыгунны таран для разбурэння крапасных сцен. Яго падвешвалі на ланцугах, разгойдвалі і канцом білі ў сцяну ці вароты. Сакол быў гладкі, «голы». У аснове фразеалагізма — адначасовае выкарыстанне двух значэнняў прыметніка голы: бедны' і неапранены'; на першае значэнне накладзена другое, якое выклікала адпаведнае параўнанне (як сакол). Рыфмічнае сугучча — дадатковы сродак «спайкі» фразеалагізма. Гордзіеў вузел. Крылаты выраз з грэч. міфалогіі. Заблытаная справа, складанасць, цяжкасць. На жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца свае гордзіевы вузлы (А. Карпюк. Пушчанская адысея). Паводле міфа, Гордзій, да таго як стаў царом Фрыгіі, быў простым земляробам. Калі ён араў на валах, арол сеў на ярмо. Гэта прадказвала Гордзію, як растлумачыла прарочыца, царскую ўладу. Якраз у фрыгійцаў у хуткім часе не стала цара, і яны, выконваючы волю аракула, выбралі таго, хто першы на калёсах ехаў па дарозе да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышля такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць (гл. секчы гордзіеў вузел). Гром грымнуў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. гром грянул, укр. грім вдарив). Узнікла небяспека, пагроза; здарылася бяда. Калі карэктура нумара з тваёй камедыяй «Таблетку пад язык» і паэмай «Варшаўскі шлях» была падпісана ў друк, грымнуў гром (К. Кірэенка. Размова з Андрэем Макаёнкам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбранне
46 👁
 ◀  / 440  ▶