Тады сядзі на печы і не швэндайся па хатах!.. [Мікола:] Але ў латах! Увесь у латах… ведама, бедны!.. [Макрына:] Ото, глухі цецярук!.. (У. Галубок. Краб).
Склаўся на аснове назіранняў за паводзінамі цецерука ў часе такавання. Будучы вельмі асцярожнай і чуткай птушкай, цецярук на такавішчы, распусціўшы крылле, «песняю выклікае, падзывае сваю сяброўку» (А. Бялевіч) і тады нічога не чуе і не бачыць. У гэты час да яго можна лёгка падысці паляўнічаму.
Глядзець (глянуць) праз (скрозь) пальцы на каго, на што. Калька з ням. м. (duгсh dіе Fіпдег sеhеn). Свядома не заўважаць што-н., знарок не звяртаць увагу на што-н. (часцей адмоўнае). Нават камісар брыгады Павел Адамавіч, вельмі строгі даўсялякіх «анархічных выбрыкаў», як ён казаў, на гулянку разведчыкаў глядзеў скрозь пальцы (І. Шамякін. Шлюбная ноч).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.
Глядзець праз ружовыя акуляры на каго, на што. Калька з ням. м. (durch гоsіgе Вгіllе sеhеn). Не заўважаючы недахопаў у кім, чым-н., ідэалізаваць каго-, што-н. [Касцюшка] проста начытаўся кніг і глядзеў на жыццё, на свет праз ружовыя акуляры (І. Навуменка. Летуценнік).
Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
Глядзець праз (цераз) чорныя акуляры на каго, на што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. смотреть сквозь черные очки, укр. дивитися крізь чорні окуляри). Не заўважаючы нічога добрага ў кім-, чым-н., чарніць, ганьбаваць каго-, што-н. Адкуль у цябе гэтая хвароба? На ўсё глядзіш цераз чорныя акуляры. Лазавенка цябе падседжвае, «топіць»… Ладынін яму дапамагае… (І. Шамякін. У добры час).
Узнік як антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма глядзець праз ружовыя акуляры на каго, на што (гл.).
Глядзець у корань. Паўкалька з руск. м. (смотреть в корень). Унікаць у сутнасць, звяртаць увагу на самае істотнае, галоўнае ў якойсьці справе. Трэба глядзець… у корань! Дарогі назад няма, так і скажыце ўсім (І. Мележ. Подых навальніцы).
Крылаты выраз, аўтар якога К. Пруткоў. У яго «Думках і афарызмах» (1854) пад нумарам 6 ідзе: «Смотри в корень!»
Глядзець у лес. Гл. у лес глядзець.
Глянуць праз пальцы на каго, на што. Гл. глядзець (глянуць) праз (скрозь) пальцы на каго, на што.
Гнацца (пагнацца) за двума зайцамі. Агульны для ўсходнесл. м. Брацца адразу за некалькі спраў. Касцюшка ідзе да рэдактара з заявай аб звальненні. Нельга гнацца за двума зайцамі. Трэба выбіраць адно: работу ў газеце ці заняткіў аспірантуры (І. Навуменка. Летуценнік).
98 👁