Юра гарачы, упарты» (Я. Бяганская); галава — з адценнем 'чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей, якасцей': «Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава» (Я. Колас). Дарэчы, у ням. м. прыметнік hіtzіg абазначае 'гарачы, запальчывы', а складаны назоўнік Ніtzkорf — 'запальчывы чалавек'.
Гарматнае мяса. Калька з франц. м. (сhаіг а сапоп). Салдацкая маса, асуджаная на знішчэнне, на пагібель. Гарматнае мяса скуплялі вярбоўшчыкі ўсюды ў цёмных прытонах зямлі (П. Панчанка. Да ганебнага слупа!).
Крылаты выраз належыць франц. пісьменніку Ф. Шатабрыяну, які ў памфлеце «Пра Банапарта і Бурбонаў» (1814) пісаў, што пры Напалеоне пагарджалі чалавечым жыццём і Францыяй, а «навабранцаў называлі сыравінай і гарматным мясам».
Геркулесавы слупы чаго. Ужыв. ва ўсходнесл., польск. і некаторых іншых мовах са значэннем 'вышэйшая, крайняя ступень, мяжа чаго-н.'. Тры арыфметычныя дзеянні — складанне, адыманне і множанне — з'яўляліся геркулесавымі слупамі яго [Дамініка Ануфрыевіча] пісьменнасці (В. Івашын. Янка Купала).
Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія, міфы пра подзвігі Геркулеса. Першапачаткова геркулесавымі слупамі называлі дзве скалы на супрацьлеглых берагах Гібралтарскага праліва — «край свету», паводле ўяўлення старажытных грэкаў. Паставіў гэтыя слупы нібыта Геркулес, які прайшоў усю Афрыку і дасягнуў «канца зямлі».
Гісторыя з геаграфіяй. Агульны для ўсходнесл. м. Нечаканы ход падзей, непрадбачаныя абставіны. — Слухай, Свіст, а завошта ты ў лагер трапіў? — Ах, гэта доўгая гісторыя. Гісторыя з геаграфіяй. Была справа, ага (В. Быкаў. Жураўліны крык).
Даўней у школах царскай Расіі выкладаўся прадмет «гісторыя з геаграфіяй». Ад гэтай назвы і ўзнік фразеалагізм, які будуецца на каламбурным сутыкненні і адначасовым выкарыстанні двух значэнняў слова гісторыя: 'вучэбная дысцыпліна' і 'здарэнне, выпадак'.
Глухая цяцера. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глухая тетеря, укр. глуха тетеря). Ужыв. у дачыненні як да жанчыны, так і да мужчыны і абазначае 'чалавек, які кепска чуе'. I так, відаць, Хвядосу было прыемна валтузіцца з возам, што ён не пачуў, калі падышла Насця. Яна пабаялася, каб хоць не злякаць гэтую глухую цяцеру, і яшчэ за колькі метраў моцна кашлянула: — Кхе-кхе! (В. Гардзей. Жыта ганьбу не заслоніць).
Утварыўся на аснове фразеалагізма глухі цецярук (гл.).
Глухі цецярук. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глухой тетерев, укр. глухий тетерук). Мужчына, які кепска чуе. [Макрына:
90 👁