Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Г Гавары з чортам пацеры! Уласна бел. Выказванне абурэння, незадавальнення тым, з кім немагчыма весці размову, ніяк нельга дамовіцца. — Ніхто вам зайздросціць не стане. — Вось і гавары з чортам пацеры! Відаць, не ўсім вялікім пад святымі сядзець (А. Махнач. На паляванні). Пацеры — малітва, тэкст, які гавораць вернікі, калі звяртаюцца да Бога. У вобразнай аснове фразеалагізма як бы супрацьпастаўляюцца Бог (праз пацеры) і чорт; з гэтага вынікае зыходны сэнс: немагчыма гаварыць з чортам тое, што яму проціпаказана. Гаворыць сам(-а, — о, — і) за сябе. Калька з лац. м. (геs ірsа рег sе vосіfегаtur; літаральна «справа гаворыць сама за сябе»). Выразна сведчыць пра што-н., не патрабуючы іншых пацвярджэнняў. Ужо адзін факт, што Саід мае тры аўтамашыны, гаворыць сам за сябе (А. Мяснікоў. Рэаліі Арабскіх Эміратаў). Тут дзеяслоўны кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны са значэннем 'сведчыць аб чым-н., паказваць на што-н.'. Гадаваць змяю на сваіх грудзях. Гл. змяю гадаваць на сваіх грудзях. Гадзіна (змяя) падкалодная. Агульны для бел. і руск. (змея подколодная) м. Агідны, шкодны, каварны чалавек, які дзейнічае спадцішка. Адцураўся сын, выракся… Гэта Альжбета так яго навучыла, змяя падкалодная… Гэта ж трэба — прыедзе, а да бацькі і воч не пакажа… (М. Гіль. На заходзе сонца). Узнік у выніку супастаўлення каварнага чалавека з гадзінай (змяёй), што хаваецца пад калодай і джаліць спадцішка. Гадзіны(-а) пік. Калька з франц. (hеuгеs dе роіntе) ці паўкалька з англ. (реаk hоurs) м. Час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, прадпрыемства і пад. У магазіне было цесна і душна, як у тралейбусе ў гадзіну пік (А. Крыга. Паўночны фарватэр). Гад печаны. Уласна бел. Агідны, шкодны чалавек. Гэтак жа нацярпеліся ад таго гада печанага, дык ва ўсіх языкі паразвязаліся: усё яму прыгадалі, за ўсё аддзячылі (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Узнік у выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка). Выраз абазначае тое самае, што і слова гад у сваім другім, пераносным сэнсе (вылюдак'), але адрозніваецца павышанай экспрэсіўнасцю, бо «нарошчаны» кампанент
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hеurеs, rеs
54 👁
 ◀  / 440  ▶