Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
самым нашкодзіць сабе. [Наталля:] Што гэта? Выклік? Я і прыняць магу. [Лютынскі:] Прымі, калі ласка! Высцебай сама сябе. Адной унтэр-афіцэрскай удавой больш будзе (К. Крапіва. Канец дружбы). Пераасэнсаваны крылаты выраз з камедыі М. В. Гогаля «Рэвізор», дзе гараднічы гаворыць Хлестакову, прыняўшы яго за рэвізора: «Унтэр-афіцэрша нахлусіла вам, быццам бы я яе высцебаў; яна лжэ, дальбог, ілжэ. Яна сама сябе высцебала». Выхад з-пад пяра. Агульны для ўсходнесл. м. Напісанне, стварэнне кім-н. (літаратурнага твора). Масаваму чытачу, мабыць, і не сніўся такі дарунак… Амаль праз трыццаць гадоў пасля выхаду з-пад пяра твор [ «Сказ пра Лысую гару»] выйшаў у свет (В. Жуковіч. «Быў час, быў век, была эпоха…»). Утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выходзіць з-пад пяра каго, чыйго, які абазначае 'быць напісаным кім-н.'. Выхад са строю чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Псаванне, паломка чаго-н. Мы ведалі, што пры любой аварыі ці ў выпадку выхаду са строю якой-небудзь адной машыны калона доўга не затрымлівалася б (М. Лынькоў. За акіянам). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выбываць (выходзіць) са строю (гл.), адно са значэнняў якога — 'пераставаць дзейнічаць, станавіцца непрыгодным, ламацца, псавацца'. Выхад у свет чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Друкаванне, апублікаванне (кнігі, брашуры і пад.). Ніна заказала Карбюзье задоўга да выхаду кнігі ў свет (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выходзіць у свет, які абазначае 'быць апублікаваным (пра кнігу, брашуру і пад.)'. Выходзіць (выйсці) на арбіту. Агульны для ўсходнесл. м. Станавіцца прыметным, вядомым, дабівацца больш высокага становішча ў жыцці. Мікалай Васільевіч сказаў яму пра цябе, што ты ініцыятыўны і з галавой таварыш… Так што ты, браце, выходзіш на арбіту… (Л. Гаўрылкін. Каця). Паходзіць з тэрміналагічнага словазлучэння, якое з прамым значэннем выкарыстоўваецца ў галіне касманаўтыкі. Выходзіць (выйсці) у тыраж. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'становячыся непрыгодным да чаго-н., канчаць ранейшую дзейнасць' і 'старэць, станавіцца непрыгодным для выкарыстання'. [Ульяна Феакцістаўна] бачылаў Іване Сцяпанавічу як не ідэал партыйнага кіраўніка… І вось ён, яе кумір, раптам выйшаў у тыраж (В. Якавенка. Акно на плошчу). Змены правапісу звязаны са значнай затратай дзяржаўных сродкаў: у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
54 👁
 ◀  / 440  ▶