ноч») гаворыцца пра незвычайнае здарэнне з рыбаком. Выцягнуўшы сетку з мора, ён знайшоў у ёй закаркаваны свінцом збанок. Калі свінец быў сарваны, са збанка доўга выходзіў дым, падымаючыся пад неба, а пасля сціснуўся, затрапятаўся і зрабіўся джыкам «з галавой у хмарах і нагамі на зямлі». Злы дух пагражае «забіць рыбака найзлейшай смерцю». Аднак вынаходлівы рыбак знайшоў выйсце, і казка мае шчаслівы канец. Высалапіўшы язык. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. высунув язык, укр. висолопивши язик). Ужыв. са значэннямі 'вельмі хутка, спяшаючыся (бегчы, імчацца і пад.)', 'да знямогі, у бясконцых клопатах (бегаць)' і 'не шкадуючы сіл, стараючыся (рабіць што-н.)' [Алёшу] тады брала злосць на Насту: не можа нічым памагчы. Бегай толькі па яе босы гародамі язык высалапіўшы… (І. Пташнікаў. Тартак). Гэтак за пятнаццаць дзён лёгка зараблю на вучобу; замест таго каб цэлы месяц высалапіўшы язык бегаць па Вільні пасыльным (А. Карпюк. Данута). [Лушка:] Ды яшчэ і сваёй карове посцілку травы з поля цягні язык высалапіўшы! (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння, звязанага з паводзінамі сабакі, які пры гарачыні ці стамляльным бегу высалоплівае язык. Высмоктваць (высмактаць) з пальца што. Відаць, калька з ням. м. (sісh аus dеn Fіngегn sаugеn). Гаварыць, сцвярджаць штон. без належных падстаў; выдумваць. [Моцкін:] А што вы думаеце? Гэту лічбу я з пальца высмактаў? У мяне ёсць квітанцыі (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Высокай пробы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужываецца са значэннем 'выключнай вартасці, якасці, дасканаласці', калі характарызуюць асобу ці прадмет. Драма «Партызаны» — дасканалая па мастацкай форме. Мастацтва, майстэрства тут такой высокай пробы, што яго як быццам не заўважаеш (І. Навуменка. З прастораў жыцця). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое бытуе ў асяроддзі ювеліраў; у іх золата ці серабро як матэрыял для вырабу розных рэчаў можа быць самай высокай, высокай або нізкай пробы, што залежыць ад долі высакароднага металу ў сплаве. На колькасць частак гэтага металу ў сплаве паказвае кляймо, якое ставіцца на залатых, сярэбраных і плацінавых вырабах і таксама называецца пробай. Выстаўляць дулю (фігу, кукіш) каму. Гл. паказваць (выстаўляць) дулю (фігу, кукіш). Высцебаць самога сябе. Паўкалька з руск. м. (высечь самого себя). Выявіць свае дзеянні, слабасці, недахопы і тым
Дадатковыя словы
fіngеrn
42 👁