Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
ногці), па якіх, калі іх выкінуць за парог, нядобразычлівец, злы дух нагоніць на хату насланнё, таму, каб не мець бяды, непрыемнасці, смецце не выкідвалі з хаты, а спальвалі ў печы. Выпіць горкую чашу да дна. Гл. піць (выпіць) горкую чашу да дна. Выпрастаць ногі. Гл. ногі выцягнуць. Выпусканне пары. Уласна бел. Нядоўгае, узбуджанае, але супакойлівае рэагаванне на што-н. Неяк у «Народнай газеце» з мэтай выпускання пары былі дадзены ацярушкі з партыйнага архіва (Р. Барадулін. Апостал нацыі). Утвораны на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выпускаць пару (гл.). Выпускаць (выпусціць) лейцы з сваіх рук. Агульны для бел. і ўкр. (випускати віжкі з своіх рук) м. Аслабляць кіраўніцтва чым-н., сілу ўлады над кім-н. Круты і скупы чалавек дзед Грысь. Хоць сам і не гож ужо гаспадарыць, аднак лейцы з рук не выпускае. 3 печы камандуе ўдавой-нявесткай і ўнукамі (А. Васілевіч. Расці, Ганька). Выраз мог узнікнуць дваякім спосабам. Першы — шляхам метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, звязанага з кіраваннем канём, запрэжаным у воз ці сані. Другі — як антанімічнае па форме і змесце ўтварэнне ад фразеалагізма браць лейцы ў свае рукі (гл.). Параўн. ужыванне фразеалагізма з разгортваннем на яго аснове метафарычнага кантэксту і паўтарэннем замененага займеннікам кампанента лейцы: «Мы павінны нешта рабіць, а не выпускаць лейцы з сваіх рук, каб іх падабраў нехта іншы» (К. Крапіва). Выпускаць (выпусціць) пару. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Узбуджана, як выбух раздражнення, рэагаваць на што-н. і пасля супакойвацца. Простаў гэтую хвіліну Ядзі патрэбна было выпусціць пару і хоць за вочы аблаіць, прынізіць Калесніка (Маладосць. 1999. № 4). Відаць, выраз «паравознага паходжання». З дапамогай пары паравоз гудзеннем падае розныя сігналы. Выпусціць джына з бутлі. Ужыв. ва ўсходнесл. м. са значэннем 'выклікаць нейкі непрыемны неабарачальны працэс, зрабіць штосьці неспадзяванае'. [Генка:] Заварыў БарысПятровіч кашу, цяпер, відаць, і сам не рад. [Антаніна Васільеўна:] Чаму ж не рад? Найвялікшае адкрыццё ўсіх вякоў —як жа тут не радавацца? [Генка:] Адкрыццё-то адкрыццё, але што з ім рабіць далей?.. Выпусціў джына з бутлі, з якім ніхто справіцца не можа (К. Крапіва. Брама неўміручасці). Выраз узнік на аснове персідскай і арабскай міфалогіі, дзе джын — добры або злы дух. У «Казцы пра рыбака» («Тысяча і адна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
41 👁
 ◀  / 440  ▶