кожны кампакент паасобку не перадае таго, што яны выражаюць сумесна» (У. П. Жукаў), і не валодае асобным лексічным значэннем як часткай агульнага фразеалагічнага значэння. Вымазаць дзёгцем каго, што. Гл. мазаць (абмазаць, вымазаць) дзёгцем каго, што. Вымушае жадаць лепшага. Гл. пакідае (вымушае) жадаць лепшага. Вынас смецця з хаты. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. вынос сора из избы, укр. винос сміття з хати). Выдаванне таго, што не павінны ведаць іншыя, што няславіць каго-, што-н. (сям'ю, калектыў і пад.). За вынас смецця з хаты па галоўцы не пагладзілі, але Міхаіл Васільевіч не раскайваўся (Звязда. 29.05.1986). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выносіць смецце з хаты (гл.). Вынаходніцтва веласіпеда. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. изобретение велосипеда, укр. винахідництво велосипеда). Абвяшчэнне чаго-н. даўно вядомага ўсім у якасці нібыта новага. Пра галоўны крытэрый, вынаходніцтва веласіпеда і кодэкс гонару настаўніка (Настаўн. газ. 22.03.2001). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма вынаходзіць веласіпед 'гаварыць, аб'яўляць пра даўно ўсім вядомае', мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Вынесці смецце з хаты. Гл. выносіць (вынесці) смецце з хаты. Вынесці ўперад нагамі каго. Агульны для ўсходнесл. м. Пахаваць (нябожчыка). Ніхто не ўбачыць апошняй дзеіў апошняй драме пра забойцу планеты — апошняга Каіна: некаму будзе з руін і развалін вынесці ўсіх уперад нагамі (В. Вітка. Паэмаараторыя). Узнік у выніку метанімічнага пераносу. Пэўнае дзеянне атрымала назву па характэрнай дэталі старадаўняга звычаю: нябожчыка выносяць з хаты нагамі ўперад. Выносіць (вынесці) смецце з хаты. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. выносить сор из избы, укр. виносити сміття з хати); параўн. у польск. м.: wynоsіć sтіесі zа ргóg. Выдаваць тое, чаго не павінны ведаць іншыя, што няславіць каго-, што-н. (сям'ю, калектыў і пад.). [Гудзееў:] I вы правільна зрабілі, што прадралі яго [Самасеева] з пясочкам. Але да райкомая б вам не раіў даводзіць. Навошта смецце выносіць з хаты? (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). Існуюць розныя меркаванні аб паходжанні гэтага фразеалагізма. Лічаць, напрыклад, што ў яго аснове — даўнейшае павер'е: у хатнім смецці бываюць і часцінкі чалавека (валасы
Дадатковыя словы
абяўляць, павере, рróg, сямю
40 👁