Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
адрабляў усяго доўгу. З «выданым галавой» абыходзіліся як з рабом, здзекаваліся, а то і забівалі. Выдаць сябе з галавой. Гл. з галавой выдаць сябе. Выдраць лысаму валасы (валоссе). Уласна бел. Зрабіць ці, выхваляючыся, мець намер зрабіць што-н. недарэчнае. — Ну што, выдраў лысаму валасы, вызначыўся? — Зраблю вывады, Сцяпанавіч… (А. Масарэнка. Баргузінскае лета). Выраз з паэмы К. Крапівы «Хвядос — Чырвоны нос» (1930). Ужыты ў такім кантэксце: «— Дык і я магу пад кіпець Там якога Чэмберлена. Перад гэтым толькі выпіць Дзеля смеласці нядрэнна… — Так, нішто з цябе ваяка — Выдраць лысаму валоссе, Ды, шкада, вайны ніякай Для цябе не засталося». Выйсці на арбіту. Гл. выходзіць (выйсці) на арбіту. Выйсці са строю. Гл. выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю. Выйсці ў тыраж. Гл. выходзіць (выйсці) у тыраж. Выкідванне за вароты каго. Агульны для ўсходнесл. м. Звальненне з работы, пазбаўленне сродкаў існавання. Выкарыстоўваючы слова «вызваленне», трэба мець на ўвазе, што гэта не выкідванне людзей за вароты прадпрыемстваў і ўстаноў, а перагрупоўка іх з улікам інтарэсаў грамадстваў цэлым (Звязда. 4.12.1986). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны на базе суадноснага дзеяслоўнага выкідваць за вароты каго 'звальняць з работы, пазбаўляць сродкаў існавання'. Выкідвацца за борт. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. выбрасываться за борт, укр. викидатися за борт). Адхіляцца як непатрэбнае, непрыдатнае. Цяпер жа, калі адроджаная беларуская гісторыя выкідваецца за борт, калі ўсё вяртаецца на кругі свае, ход развіцця шмат якіх падзей зноў падаецца неаб'ектыўна і тэндэнцыйна, у духу бальшавіцкіх ідэй… (Г. Лагуновіч. Калі двойчы два — пяць). Утвораны ад фразеалагізма выкідваць за борт каго, што — паўкалькі з франц. м. (гл.). Выкідваць (выкінуць) за борт каго, што. Паўкалька з франц. м. (jеtег рагdеssus bогd). Адхіляць што-н. ці выракацца каго-н. як непатрэбнага. Вы зразумейце, Пётр Аляксеевіч, мы жадаем вам толькі лепшага. Мы не хочам, каб само жыццё выкінула вас за борт… (Л. Гаўрылкін. Не магу без цябе). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, у якім борт абазначае 'верхні край бакавой сценкі марскога або рачнога судна'. Выкідваць (выкінуць) на вуліцу каго. Калька з франц. м. (jеtег sur le раvе). Ужыв. са значэннямі 'пазбаўляць жылля' і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bоrd, jеtеr, неабектыўна
45 👁
 ◀  / 440  ▶