Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае 'воіны, пастроеныя радамі' і 'састаў дзеючай арміі'. Выбыццё са строю чыё, каго. Уласна бел. Страта магчымасці працаваць, дзейнічаць. [Нявідны] думае аб тым, у якой ступені выбыццё яго з строю работы адаб'ецца на самой рабоце (Я. Колас. Дрыгва). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выбыць са строю, адно са значэнняў якога — 'страціць працаздольнасць ці баяздольнасць' (гл.). Вывесці на арбіту каго. Гл. выводзіць (вывесці) на арбіту каго. Вывесці на чыстую ваду каго. Агульны для ўсходнесл. м. Выкрыць чые-н. цёмныя справы, нядобрыя ўчынкі. — Пакажу, зараз пакажу. Выведу я гэту кулацкую каросту на чыстую ваду! А гэта што?! — У руках у Гаварушкі такі было каліва жыта (М. Лобан. Гарадок Устронь). Мяркуюць, што фразеалагізм паходзіць з мовы рыбакоў — са словазлучэння вывесці на чыстую ваду рыбу (калі яна, клюнуўшы, трапіла на вудачку). Узнікненне выразу звязваюць таксама са старажытным жорсткім звычаем выпрабавання «ведзьмакоў» вадой: падазронага кідалі ў раку, і калі ён усплываў, то лічыўся вінаватым, а калі тануў — несправядліва абвінавачаным. У «Песні пра зубра» М. Гусоўскага чытаем: «Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе: „Ён, бач, вядзьмар, і ціхцом ён з нячыстым вядзецца!" Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі і кінуць з высокага берага ў вір галавою; бачаць, што топіцца, — што ж, вінавайца, а як не топіцца, лічаць, што вінны напэўна!» Вывесці ў поле каго. Устар. Запазыч. з польск м. (wуwеść w роlе). Спрытна, хітра ашукаць, падмануць каго-н. Дык ты мяне думаеш вывесці ў поле? (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Узнік, хутчэй за ўсё, у маўленні паляўнічых. Ім лягчэй (з дапамогай сабак) упаляваць зайца, скіраваўшы яго з лесу ў адкрытае поле. Супаставім ужыванне фразеалагізма з агаленнем яго ўнутранай формы праз параўнальны зварот, у выніку чаго вобраз, прыхаваны ў фразеалагізме, становіцца этымалагічна празрыстым: «Я чалавек бывалы, маю розум і патраплю яго вывесці ў поле, як зайчыка пад хартоў» (В. Дунін-Марцінкевіч). Ёсць і іншая этымалагічная гіпотэза. Б. А. Ларын у кнізе «История русского языка и общее языкознание» (М., 1977, с. 157) цытуе прыклад з украінскай народнай казкі: «Ты мене вывів у поле» (у значэнні «ты абдурыў мяне»). I далей: «А крыніцай гэтага фразеалагізма быў вельмі старадаўні выраз феадальнай эпохі, які абазначаў „ты выклікаў мяне на судовы паядынак (на суд Божы
Дадатковыя словы
адабецца
65 👁