Утварыўся ў выніку метафарычнага пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, у якім каляіна — 'паглыбленне, след на дарозе ад колаў або ад санных палазоў'. Параўн.: «Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шоргалі па пыльных каляінах» (І. Мележ). Гл. сэнсава антанімічны фразеалагізм уваходзіць у сваю каляіну. Выбіваць (выбіць) з каляіны каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. выбивать из колеи, укр. вибивати з коліï). Прымушаць змяніць прывычны рытм жыцця, звычайны ход спраў. Мяне смерць Тамаша страсянула ўсяго. Ніколі не думаў, што гэтак выб'е мяне з каляіны (К. Чорны. Зямля). Утвораны са свабоднага словазлучэння, як і папярэдні — выбівацца з каляіны (гл.). Выбіваць (выбіць) з сядла каго. Відаць, калька з ням. м. (аus dеm Sаttеl hеden). Пазбаўляць каго-н. цвёрдай упэўненасці ў сабе, выводзіць са стану раўнавагі. Непаладкі ў калгасе, хвароба жонкі і яе спроба атруціцца маглі выбіць з сядла любога чалавека, толькі не Васько (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). Паходзіць са свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання. У час конных спаборніцтваў патрабуецца выбіць саперніка з сядла. Выбіваць (выбіць) клін клінам. Агульны для ўсходнесл. м. Супрацьдзейнічаць тым жа спосабам, якім выкліканы пэўны стан ці дзеянне. Не знаходзячы месца ад рэўнасці, падазрэнняў, ён [Андрэй] не мог зрабіць, як робяць у такіх еыпадках некаторыя мужчыны: завесці на старане каханку, выбіваць, як гавораць, клін клінам (І. Навуменка. Старавіленскі тракт). Узнік з прыказкі Клін клінам выбіваюць: на аснове канструкцыі, структурна арганізаванай як абагульнена-асабовы сказ, утварылася дзеяслоўнае словазлучэнне параўнальна шырокага дыяпазону спалучальнасці (выбіваю, выбіваеш і г. д.). У сваю чаргу ад дзеяслоўнага фразеалагізма ўзнікла суадноснае назоўнікавае ўтварэнне выбіванне клінам кліна: Мікалай за прыём браў залатымі рублямі і сваю методу лячэння называў «выбіваннем клінам кліна» (А. Карпюк. Вершалінскі рай). Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'траціць працаздольнасць ці баяздольнасць' і 'пераставаць дзейнічаць, станавіцца непрыгодным, ламацца, псавацца'. [Дзед] сяктак ад хваробы выкачаўся. Толькі надоўга выбыў са строю, і Міколкавы прыгоды надалей доўга абыходзіліся без удзелу дзеда Астапа (М. Лынькоў. Міколка-паравоз). [Целеш:] Аварыя ў цэху шасі, Павел Міхайлавіч. Адзін электраматор выйшаў са строю, а ў рэзерве няма (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба
Дадатковыя словы
выбе
66 👁